Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 20 лютага 2025 г. адбылася творчая сустрэча вучоных-мовазнаўцаў з вучнямі ДУА «Сярэдняя школа № 140 г. Мінска», ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна» і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Арганізацыя дыялогу з моладдзю пра родную мову як найважнейшы элемент нацыянальнай культуры прайшла пад дэвізам «Вучоны пазнае любую праблему і сфармулюе даследчую тэму».















