Сучасныя праблемы анамастыкі : зборнік навуковых артыкулаў / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд. І. Л. Капылоў. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – Вып. 2. – 140 с.
Сучасныя праблемы анамастыкі : зборнік навуковых артыкулаў / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд. І. Л. Капылоў. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – Вып. 2. – 140 с.
31 жніўня ў рамках Дня беларускага пісьменства ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Івацэвіцкія чытанні – 2024”, арганізаваная Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа. З вітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік Лакотка А.І., начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрыевіч У.У., дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Кузьмін А.А., прарэктар па навуковай рабоце Акадэміі адукацыі, доктар педагагічных навук, дацэнт Зелянко В.У., старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Крыванос Л.М.
Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўска і яе гісторыка-культурны кантэкст: зборнік навуковых прац / Цэнтр даследаванняў беларус. культуры мовы і л-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства; навук. рэд.: І.А. Сынкова, М.У.Тарэлка. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 205 с. [4] л. іл.
ISBN 978-985-08-3174-3.
Зборнік змяшчае артыкулы беларускіх навукоўцаў, прысвечаныя гісторыі і рукапіснай спадчыне татараў ВКЛ, выбітным асобам, невядомым раней пісьмовым помнікам, феноменам нематэрыяльнай культуры.
Абвешчаны набор у аспірантуру і дактарантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі на 2024 год на спецыяльнасцях: 10.02.01 – Беларуская мова; 10.02.03 – Славянскія мовы
Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Іван Саверчанка і дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў прымаюць удзел у Х Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Народы и культуры Саяно-Алтая и сопредельных территорий”, прысвечанай 80-годдзю Хакаскага навукова-даследчага інстытута мовы, літаратуры і гісторыі. Дырэктары філіялаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуру НАН Беларусі выступілі з дакладам аб патэнцыяле і перспектыўных напрамках супрацоўніцтва мовазнаўцаў і літаратуразнаўцаў Беларусі і Хакасіі.
На працягу 20–25 мая беларуская навуковая дэлегацыя ў складзе І.Л. Капылова, дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, В. М. Курцовай, загадчыка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, І. М. Скварцовай, загадчыка аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і І.У.