ЖЫЦЦЁ, АДДАНАЕ НАВУЦЫ (да 90-годдзя з дня нараджэння акадэміка А. І. Падлужнага)

Сёлета 16 жніўня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага лінгвіста, акадэміка Акадэміі навук Беларусі Аляксандра Іосіфавіча Падлужнага. Яго навуковы і творчы лёс непарыўна звязаны з Інстытутам мовазнаўства, а справай жыцця стала дзейнасць па даследаванні фанетычнага ўзроўню беларускай мовы. Дзякуючы выключнай руплівасці, шматграннасці таленту вучонага, бясспрэчным арганізатарскім здольнасцям айчынная лінгвістыка развівалася ў найбольш прыярытэтных кірунках, задавальняючы патрэбы навуковай грамадскасці і вышэйшай школы ў фундаментальных працах нарматыўнага характару.
ВІНШУЕМ З ЮБІЛЕЕМ!

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася знакавая падзея: 2 жніўня сваё 70-годдзе адзначыла Вольга Міхайлаўна Нікалаева – кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей, адказны сакратар часопіса “Беларуская лінгвістыка”, лаўрэат Міждзяржаўнай прэміі “Звёзды Содружества” за 2023 год.
Міжнародная навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы сельскагаспадарчай тэрміналогіі».
27 лістапада 2025 г. Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзяць Міжнародную навуковую канферэнцыю «Актуальныя праблемы сельскагаспадарчай тэрміналогіі».
Падрабязная інфармацыя па спасылцы:
https://belal.by/be/arkhi-navin/item/3716-mizhnarodnaya-navukovaya-kanferentsyya-2025-11-by
Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна

Практычнае выкарыстанне нейрасетак мовазнаўцамі

10 чэрвеня ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася адкрытая лекцыя праграміста Алеся Булойчыка, аднаго са стваральнікаў Нацыянальнага корпуса беларускай мовы.
ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы анамастыкі»
Шаноўныя калегі!
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае Вас прыняць удзел у ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сучасныя праблемы анамастыкі» (да 90-годдзя з дня нараджэння В.П. Лемцюговай), якая адбудзецца 11–12 снежня 2025 года.
Алесь Булойчык «Нейрасеткі. Практычнае выкарыстанне для мовазнаўцаў»

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа запрашае на адкрытую лекцыю аднаго з стваральнікаў Нацыянальнага корпуса беларускай мовы, праграміста Алеся Булойчыка. Сустрэча будзе прысвечана сучасным тэхналогіям у галіне штучнага інтэлекту.
У праграме сустрэчы:
- Чаго можна чакаць ад нейрасетак сёння: міфы і рэальнасць.
- На што варта звяртаць увагу пры працы з сучаснымі тэхналогіямі штучнага інтэлекту.
- Практычныя прыклады выкарыстання нейрасетак у лінгвістыцы: як і чым яны могуць быць карысныя для мовазнаўцаў.
Дата: 10 чэрвеня (аўторак)
Час: 11:00
Месца правядзення: вул. Сурганава, 1 корп. 2 , аўд. 302







