Даклад «Мера і мяранская мова: вынікі рэканструкцыі да пачатку XXI стагоддзя»
28 ліпеня 2022 года ў філіяле «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі з дакладам «Мера і мяранская мова: вынікі рэканструкцыі да пачатку XXI стагоддзя» (на рускай мове) выступіў адзін з найбуйнейшых фінаўграведаў Еўропы, член-карэспандэнт РАН, доктар гістарычных навук, прафесар У. У. Напольскіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65000 слоў. У 2 т.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65000 слоў. У 2 т. Т.1. А–Н / уклад. : І.Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І.Л. Капылова. — Мінск : Беларусь, 2022. – 487 с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65000 слоў. У 2 т. Т.2. Н–Я / уклад. : І.Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І.Л. Капылова. — Мінск : Беларусь, 2022. – 483 с.
Двухтомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Прыводзяцца асноўныя граматычныя значэнні слова, стылістычныя паметы, якія ўказваюць на сферу яго ўжывання, даюцца вытворныя словы, адзначаецца націск. Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі, прымаўкі. У пачатку Слоўніка змешчаны неабходныя ўступныя часткі.
Прызначаны як для спецыялістаў-мовазнаўцаў, так і для шырокага кола карыстальнікаў.
100-ГАДОВЫ ЮБІЛЕЙ ЯЎГЕНІІ МІХАЙЛАЎНЫ РАМАНОВІЧ (6 ліпеня 1922 – 22 снежня 2012)

Семінар «Лінгвістычны кантроль якасці нарматыўных прававых актаў» на базе Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі
5 ліпеня 2022 г. у Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі прайшоў семінар «Лінгвістычны кантроль якасці нарматыўных прававых актаў».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі ўпраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ НЦПІ, упраўлення інфармацыйна-прававога і лінгвістычнага забеспячэння дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь НЦПІ, аддзела кантрольна-пратакольнай работы і выпуску прававых актаў канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, аддзялення лінгвістычнай экспертызы рэдакцыйнага ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
КРУГЛЫ СТОЛ “ДЫЯЛЕКТНЫЯ ТЭКСТЫ ЯК КРЫНІЦА ПА ЗАХАВАННІ КУЛЬТУРНА-МОЎНАЙ І ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА”, ПРЫМЕРКАВАНЫ ДА ГОДА ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ

Запрашаем на працу!
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашае на працу ў аддзел сучаснай беларускай мовы супрацоўнікаў з вышэйшай філалагічнай адукацыяй, якія ведаюць беларускую мову, валодаюць камп’ютарам, змогуць працаваць над стварэннем “Слоўніка мовы твораў Якуба Коласа”.
Звяртайцеся:
Тэл. +375-29 120 97 40 – Валянціна Паўлаўна Русак
СУСТРЭЧА СТУДЭНТАЎ З ГІСТОРЫКАМІ МОВЫ І ДЫЯЛЕКТОЛАГАМІ
21 чэрвеня 2022 г. студэнты першага курса факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Ірына Аляксандраўна Буторына наведалі філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Круглы стол “Дыялектныя тэксты як крыніца па захаванні культурна-моўнай і гістарычнай памяці беларускага народа”
29 чэрвеня 2022 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбудзецца круглы стол “Дыялектныя тэксты як крыніца па захаванні культурна-моўнай і гістарычнай памяці беларускага народа”, прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.
Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:
- Курцова В. М. Беларускі нацыянальны тэкстаграфічны фонд: крыніцы тэкстаў і іх тэматычная разнастайнасць.
- Кунцэвіч Л. П. Сведкі трагічных падзей: тэксты як крыніца ўспамінаў пра вайну і пасляваенныя гады.
- Трухан Т. М. Тэксты як крыніца ўспамінаў пра лёсы людзей.
- Маліцкі Ю. В. Тэксты як крыніца краязнаўчых звестак.
- Хвіланчук Ю. Л. Адметныя сінтаксічныя рысы гаворак цэнтральнай дыялектнай зоны (паводле выдання “Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Цэнтральная зона”(2009)).
Месца правядзення: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, 3-ці паверх, аўд. 302).
Пачатак работы ў 14:00.
Форма правядзення: вочна-дыстанцыйная.
Далучыцца да мерапрыемства можна будзе праз платформу Zoom.
Спасылка для падключэння: https://us02web.zoom.us/j/85605861998?pwd=8N0mpGwjXGCA4qhqVwLn91_T55x1_n.1.
Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 856 0586 1998.
Код доступу: Wa0mi1.
Запамінальная сустрэча на астравецкай зямлі
8 чэрвеня ў Астраўцы Гродзенскай вобласці прайшло адметнае мерапрыемства пад назвай “Роля старабеларускай пісьмовай спадчыны і беларускіх народных гаворак ва ўмацаванні гістарычнай памяці народа”.