Па ініцытыве пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь і Брытанскага інстытута міжнароднага і параўнальнага права на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа была праведзена Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Праблемы і выклікі дзяржаўнага двухмоўя”.
Настаўнікі школ Мінскай вобласці з беларускай мовай навучання наведалі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа
Сустрэча з дырэкцыяй Інстытута і членамі Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі адбылася ў рамках супрацоўніцтва паміж Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі і Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Дзень беларускай навукі
На мінулым тыдні навуковая супольнасць чарговы раз адзначыла сваё прафесійнае свята – Дзень беларускай навукі.
Дырэкцыя «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» павіншавала навуковы калектыў падчас урачыстага сходу.
Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды
Сярэдзіна студзеня, хоць на календары і зіма, з’яўляецца гарачай парой для лепшых знаўцаў беларускай і рускай моў. Традыцыйна ў гэты час праходзіць трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах гуманітарнага цыклу.
У якасці членаў журы ў камісіі па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Руская мова» і «Руская літаратура» ў гэтым годзе былі запрошаны супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа А.А Марозава і С.А. Вагнер. Творчая сумесная праца навукоўцаў і Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, якім арганізоўваецца алімпіяда, мае ўжо досыць працяглую гісторыю: вучоныя-мовазнаўцы прымаюць дзейсны ўдзел у алімпіядным руху Міншчыны з 2012 г.
Лекцыя прафесара Ганны Іванаўны Кулеш
23 снежня 2019 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Ганна Іванаўна Кулеш, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прачытала лекцыю на тэму “Фарміраванне лінгвістычных сродкаў беларускамоўных заканадаўчых тэкстаў у ХХ стагоддзі”. Гэта грунтоўнае выступленне адбылося ў рамках стажыроўкі, якую Ганна Іванаўна праходзіць у інстытуце.