План мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Дарагія сябры!

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі і канал «Культура» Беларускага радыё запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Дыктоўка адбудзецца 20 лютага 2026 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (https://www.youtube.com/@yakub-kolas-institute). Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім прайсці рэгістрацыю па спасылцы:

https://forms.gle/YFbPYXAr7D8nq2peA

Будзем рады бачыць вас сярод удзельнікаў нашага мерапрыемства!

Тэлефон для даведак: +375 17 270-04-74,

электронная пошта: dyktouka21@gmail.com; dyktouka23@gmail.com

Перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва з Пастаўскім раёнам

На базе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа прайшла нарада па пытаннях супрацоўніцтва вучоных-гуманітарыяў з Пастаўскім раёнам Віцебскай вобласці. У нарадзе прынялі ўдзел дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры В.М. Папко, дырэктар Інстытута гісторыі В.А. Лакіза, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў, намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама С.У. Чымбург, старшыня Савета дэпутатаў Пастаўскага раёна Ю.М. Кісялёў, вучоны сакратар Інстытута гісторыі А.Б. Доўнар, настаўнік, краязнавец, паэт І.М. Пракаповіч. Падчас нарады былі абмеркаваны пытанні стварэння “Кнігі працоўнай славы Пастаўскага раёна”, распрацоўкі канцэпцыі музея ў Палацы Тызенгаўза, развіцця турызму ў рэгіёне.

Старшыня Савета маладых вучоных у праграме «Суразмоўцы»

Старшыня Савета маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Алена Путрыч прыняла ўдзел у аўтарскай праграме Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3».
 
Запіс эфіру, які адбыўся 7 лютага, ужо даступны для прагляду:
 

Роля жанчын-вучоных у развіцці навукі і адукацыі

У Цэнтры міжнароднага супрацоўніцтва БДУ адбылася прэзентацыя зборніка “Роля жанчын-вучоных у развіцці навукі і адукацыі”, рэцэнзентамі якога выступілі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы І.В. Саверчанка.

НАН Беларусі – школе

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў па запрашэнні Ваўкавыскага райвыканкама прыняў удзел у навукова-практычным семінары “НАН Беларусі – школе”. У семінары ўдзельнічалі настаўнікі гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, навучэнцы сярэдніх агульнаадукацыйных школ раёна.

Узнагароды да Дня беларускай навукі

27 лютага 2026 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі.

З віншаваннямі выступілі Дырэктар Цэнтра даследаванняў Вольга Мікалаеўна Папко і намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Вольга Сяргееўна Юшкевіч.

Вольга Сяргееўна ўручыла граматы Аддзялення загадчыку аддзела сучаснай беларускай мовы Валянціне Паўлаўне Русак, вядучаму навуковаму супрацоўніку аддзела гісторыі беларускай мовы Ірыне Уладзіміраўне Будзько і загадчыку аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Ірыне Уладзіміраўне Ялынцавай.

Граматамі Цэнтра даследаванняў былі ўганараваны малодшыя навуковыя супрацоўнікі аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Ірына Мікалаеўна Банько і Алена Мікалаеўна Путрыч, а таксама навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Вольга Леанідаўна Татур.

Дзень беларускай навукі

У Мінскім міжнародным выставачным цэнтры "Белэкспа" адбыўся  Рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прымеркаваны да Дня беларускай навукі. Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа  І.Л. Капылоў прыняў удзел у рабоце секцыі "Акадэмічная навука".

Ад школьнай ідэі – да навуковага пошуку: «Першы крок у навуку»

20 студзеня 2026 года, напярэдадні Дня беларускай навукі, адбылася рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў «Першы крок у навуку», арганізаваная Саветам маладых вучоных НАН Беларусі. Мерапрыемства аб’яднала таленавітых і матываваных школьнікаў з розных рэгіёнаў краіны, зацікаўленых у навукова-даследчай дзейнасці.

Выніковая справаздача

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылося  пасяджэнне, на якім загадчыкі структурных падраздзяленняў выступілі са справаздачамі аб выніках навукова-даследчай работы за 2025 год.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы