
30 кастрычніка 2024 года падчас Другога міжнароднага навуковага кангрэса “Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы” (да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа) адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”.
Конкурс быў абвешчаны па сумеснай ініцыятыве Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і рэдакцыі часопіса “Роднае слова”. Мэта конкурсу – захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў. Такое агульнарэспубліканскае мерапрыемства скіравана на павышэнне цікавасці да навукова-даследчага вывучэння роднай мовы, літаратуры, гісторыі і культуры, павышэнне інтэлектуальнага ўзроўню, захаванне і перадачу культурна-гістарычнай спадчыны будучым пакаленням, дэманстрацыю і папулярызацыю дасягненняў навучэнцаў і іх педагогаў. Конкурс стаў добрай навуковай платформай для моладзі і даследчыкаў, якія імкнуцца паглыбіць свае веды ў галіне мовазнаўства і прадэманстраваць свае дасягненні.

Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння: зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад рэд. Т.М. Аліферчык, Г.В. Алексяевіч. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 285 с.
Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: аналітычны агляд і даведачна-інфармацыйныя матэрыялы / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад., манаграф. раздзел і інш.: В. М. Курцова. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 537 с.









