Гэтыя словы народнага паэта Беларусі, акадэміка АН БССР Якуба Коласа сталі назвай прэзентацыі новай кнігі «Якуб Колас» з серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» выдавецтва «Мастацкая літаратура». Прэзентацыя, арганізатарамі якой з’яўляюцца Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа і выдавецтва «Мастацкая літаратура», адбылася 26 кастрычніка ў названым музеі. Укладальнік кнігі − вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, доктар філалагічных навук, дацэнт Наталля Якавенка.






6 кастрычніка 2023 г. у 11.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца круглы стол «Іван Насовіч: лінгвіст, этнограф і фалькларыст (да 235-годдзя з дня нараджэння)».


13–14 верасня 2023 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы анамастыкі» (да 100-годдзя з дня нараджэння М. В. Бірылы). Арганізатарам мерапрыемства выступіў аддзел лексікалогіі і лексікаграфіі.





