Ва Універсітэце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся круглы стол “Праблемы навуковага перакладу старажытных блізкаўсходніх тэкстаў на беларускую мову”. З вітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Д.В. Мазарчук.
Мерапрыемства было ініцыявана групай гісторыкаў – даследчыкаў старажытных пісьмовых помнікаў Блізкага Усходу. У фокусе дыскусіі знаходзілася рэалізацыя праекта па падрыхтоўцы выдання зборніка перакладаў на беларускую мову шэрагу гістарычных тэкстаў са старажытнаегіпецкай, хецкай, старажытнаперсідскай, старажытнаяўрэйскай, шумерскай і акадскай моў.