1. Агульныя палажэнні
Конкурс навукова-даследчых работ у галіне мовазнаўства сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнтаў ВНУ (далей – Конкурс), прымеркаваны да 95-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (далей – Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа), – сумесная ініцыятыва Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і рэдакцыі часопіса “Роднае слова”, скіраваная на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў.



У вясёлай і займальнай форме прайшла гульня-квэст “Беларуская скарбонка”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, 25 лютага 2024 г. у нядзельнай школе прыхода храма святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі ў г. Мінску. 











