13–14 верасня 2023 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы анамастыкі» (да 100-годдзя з дня нараджэння М. В. Бірылы). Арганізатарам мерапрыемства выступіў аддзел лексікалогіі і лексікаграфіі.
Гэтая профільная навуковая канферэнцыя стала другой па ліку і была прысвечана юбілейнай даце з дня нараджэння аднаго з самых буйных вучоных-лінгвістаў другой паловы ХХ стагоддзя, заснавальніка беларускай школы анамастыкі Мікалая Васільевіча Бірылы.


Беларуская лінгвістыка. Вып. 90 / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: І.Л. Капылоў (гал. рэд.), В.М. Нікалаева (адк. сакратар) [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2023. – 178 с.
Французска-беларускі слоўнік скарачэнняў / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа, Мінскі дзярж. Лінгв. Ун-т ; уклад.: А.А. Завадская [і інш.] ; навук. рэд.: А.А.Завадская, Я.В. Волкава. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 416 с.
Алексяевіч, Г.В. Усходне- і заходнеславянскае моўнае ўзаемадзеянне ў XIV–XVII стст. / Г.В. Алексяевіч ; навук. рэд. М.П. Антропаў. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 281 с.






