
28 мая 2024 г. у 11.00 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбудзецца круглы стол “Акадэмічная лексікалогія і лексікаграфія: набыткі і перспектывы”, прысвечаны 40-годдзю выхаду “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” (1977–1984).
“Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” ў 5 тамах, 6 кнігах, створаны ў Інстытуце мовазнаўства пад рэдакцыяй К.К. Атраховіча (Кандрата Крапівы), адыграў важную ролю ў развіцці нацыянальнага мовазнаўства. У ім зафіксавана больш за 105 тысяч лексічных адзінак, тэрміналагічных і фразеалагічных словазлучэнняў. Сёння слоўнік з’яўляецца адным з выданняў, якое максімальна поўна апісвае лексіку сучаснай беларускай мовы і служыць універсальным даведнікам па семантыцы слоў, граматыцы, стылістыцы, фразеалогіі і нарматыўным ужыванні лексічнага складу мовы.






8 красавіка супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры шчыра і сардэчна павіншавалі з 70-годдзем вядучага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Любоў Пятроўну Кунцэвіч.
Русский язык в современном билингвальном пространстве : сб. науч. ст. / редкол.: И. В. Елынцева (науч. ред.) [и др.] ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т языкознания им. Я. Коласа. – Минск : Беларуская навука, 2024. – 320 с.




