3-я лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова".

19 красавіка (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, корп. 2, аўд. 302 (трэці паверх)
адбудзецца трэцяя лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.

Тэма лекцыі – “Беларуская мова на сучасным этапе: сістэма, статус, функцыянаванне”, чытае доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец.

Выйшаў новы 77-ы выпуск "Беларускай лінгвістыкі"

Беларуская лінгвістыка. Вып. 77 / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: А.А. Лукашанец (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2016. – с.144.

Рэспубліканскі навукова-практычны семінар, прымеркаваны да Года навукі “ПАСТАЎСКІ КРАЙ НА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАРЦЕ БЕЛАРУСІ”

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт

 

Рэспубліканскі навукова-практычны семінар,

прымеркаваны да Года навукі

 

Другая лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова"

12 красавіка (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, корп. 2, аўд. 302 (трэці паверх)
адбудзецца другая лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова".

Тэма лекцыі - "Велікодныя абрады і звычаі беларусаў", чытае доктар філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Васільеўна Валодзіна.

Пачатак навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова"

Першая лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова" адбудзецца 5 красавіка (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
   г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, корп. 2, аўд. 302 (трэці паверх).

   Тэма лекцыі - "Помнікі пісьменства як крыніца асэнсавання гісторыі Беларусі",
   практычная частка будзе прысвечана пытанню "Нацыянальныя асаблівасці беларускага маўленчага этыкету".

Запрашаем прыняць удзел у Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве”

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

Дзяржаўная навуковая ўстанова

“Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры”

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

 

І Н Ф А Р М А Ц Ы Й Н А Е    П А В Е Д А М Л Е Н Н Е

Запрашаем Вас прыняць удзел у Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве”, якая адбудзецца 16 чэрвеня 2017 года. Канферэнцыя прысвечана 40-годдзю аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей.

         Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Беларуска-рускае двухмоўе (сацыялінгвістычны аспект).
  • Праблемы супастаўляльнага даследавання блізкароднасных моў.
  • Двухмоўныя слоўнікі і спецыфіка міжмоўнага перакладу.
  • Сучасныя лексічныя працэсы ў блізкароднасных беларускай і рускай мовах.
  • Дынаміка дэрывацыйных працэсаў у сучасных беларускай і рускай мовах.
  • Актуальныя пытанні моўнай адукацыі ва ўмовах дзяржаўнага блізкароднаснага двухмоўя.  

Устаноўчы сход слухачоў навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова"

Устаноўчы сход слухачоў навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова" адбудзецца
22 сакавіка (серада) 2017 года
ў 18-30

па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, корп. 2, аўд. 302 (3 паверх).

28 лютага 2017 года адбыўся навукова-практычны семінар “Упарадкаванне тэрміналагічнага апарату: фізіка, матэматыка, інфарматыка”.

У рабоце семінара прынялі ўдзел

Капылоў І. Л, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей І.У.Кандраценя, член-карэспандэнт НАН Беларусі,старшыня Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі, першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі А.А. Лукашанец, вядучы навуковы супрацоўнік Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі А.Г. Бураўкін, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі матэматычнай і прыродазнаўчай адукацыі НІА Л.А. Ісачанкава, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя М. Танка Д.В. Дзятко, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і настаўнікі сярэдніх агульнаадукацыйных школ з беларускай мовай навучання Мінскай вобласці.

Семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў і загадчык сектара камп’ютарнай лінгвістыкі Інстытута Уладзімір Кошчанка прынялі ўдзел у семінары настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Лічбавыя адукацыйныя рэсурсы і інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры”, які праходзіў на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Ігар Лявонавіч расказаў пра актуальныя лінгвістычныя даследаванні і магчымасці іх выкарыстання ў школьнай практыцы. Пазнаёміў настаўнікаў з канцэпцыяй новага тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, адзначыў, што канцэпцыя развіцця Інстытута змяшчае шэраг перспектыўных навуковых распрацовак  у інтарэсах школы. Вучоны звярнуў увагу настаўнікаў на тое, што адной з першачарговых задач на сучасным этапе з’яўляецца стварэнне сумесна з вучонымі ВНУ і супрацоўнікамі Нацыянальнага інстытута адукацыі электронных вучэбна-метадычных комплексаў па мовазнаўчых дысцыплінах, што дазволіць павысіць якасць падрыхтоўкі будучых спецыялістаў, аптымізаваць навучальны працэс і ў кароткія тэрміны дасягнуць эфектыўных вынікаў.

Ці перакладуць на беларускую мову Кодэкс аб адукацыі?

Цікавы факт: у 20-я гады мінулага стагоддзя, пасля ўтварэння СССР, выданне законаў на беларускай мове распачалося ў Маскве на два гады раней, чым у Мінску. Паводле першай Канстытуцыі СССР, дэкрэты і пастановы найвышэйшых дзяржаўных устаноў павінны былі друкавацца на шасці мовах: рускай, украінскай, беларускай, грузінскай, армянскай і цюрка-татарскай. І хоць законы не ствараліся па-беларуску, а перакладаліся з рускай мовы, гэта ўсё роўна было сур'ёзным крокам наперад, бо пачала стварацца юрыдычная тэрміналогія па-беларуску.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы