Ад першай граматыкі да будучай

19 – 20 студзеня 2017 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння стваральніка першага нарматыўнага дапаможніка.

На Бюро Прэзідыума НАН Беларусі была разгледжана і ўхвалена Канцэпцыя развіцця Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа

20 студзеня на Бюро Прэзідыума НАН Беларусі была разгледжана і ўхвалена Канцэпцыя развіцця Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, прадстаўленая дырэкцыяй філіяла. З дакладам, прысвечаным перспектывам акадэмічнай лінгвістыкі, выступіў дырэктар Інстытута І.Л.Капылоў. У дакладзе былі ўзнятыя пытанні статусу і ролі беларускай мовы ў двухмоўным грамадстве, кадравага патэнцыялу і матэрыяльна-тэхнічнай базы інстытута і інш.

КРУГЛЫ СТОЛ “РОЛЯ І МЕСЦА АКАДЭМІКА БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА Ў БЕЛАРУСКІМ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ АДРАДЖЭННІ”

20 студзеня 2017 года спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння акадэміка Акадэміі навук Беларусі, вядомага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, пісьменніка-перакладчыка, вучонага-мовазнаўца, аўтара першай беларускай граматыкі, Браніслава Тарашкевіча.

Усходнепалескія гаворкі: новыя лінгвістычныя дасягненні па вывучэнні мясцовага лінгваландшафту

Адметнай падзеяй у жыцці Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа стала прэзентацыя ў лістападзе мінулага года новага выдання. Ім з'яўляецца "Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны". Кніга выйшла ў выдавецтве "Беларуская навука" (2016) пад агульнай рэдакцыяй доктара філалагічных навук, прафесара, вядомага славіста Г. А. Цыхуна.

Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці

Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: В.М. Курцова, Н.А. Снігірова, M. Jankowiak, M. Ostrówka. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 435 с.

Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы

Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: С.Л. Гаранін, І.У. Ялынцава. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 342 с.

Пайшоў з жыцця Мікалай Нілавіч Крыўко

7 снежня не стала нашага калегі — вядомага мовазнаўца, вопытнага лексіколага і лексікографа, кандыдата філалагічных навук, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Мікалая Нілавіча Крыўко.

Беларуска-польскія ўзаемаадносіны: на шляху да памнажэння набытага

Адметнай падзеяй у грамадскім жыцці Беларусі  стаў візіт у нашу краіну ў пачатку снежня маршалка сената Польшчы Станіслава Карчэўскага. Гэты візіт з'яўляецца знакавым не толькі для  сферы грамадска-палітычных і эканамічных дачыненняў паміж Беларуссю і Польшчай, але і навуковых, бо сярод мноства запланаваных на час знаходжання мерапрыемстваў было таксама наведанне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Прэзентацыя выдання «ЛІНГВІСТЫЧНЫ МІКРААТЛАС ТУРАЎШЧЫНЫ»

24 лістапада ў 14.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя выдання «Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны».

Выключнае месца ў фарміраванні беларускага этнасу займае Тураў і Тураўшчына – адзін са старажытныых цэнтраў племені дрыгавічоў, што склалі яго аснову.

Міжнародная навуковая канферэнцыя «БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА: АД БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА ДА СУЧАСНАСЦІ», 19–20 студзеня 2017 года

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі,

філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа»

запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі

 

«БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА: АД БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА ДА СУЧАСНАСЦІ»,

якая адбудзецца 19–20 студзеня 2017 года

Праблемнае поле канферэнцыі:

- гісторыя станаўлення граматычнай сістэмы беларускай мовы;

- сучасны стан беларускай мовы і яе граматычная нармалізацыя;

- распрацоўка новай нарматыўнай граматыкі і стандарты моўнага нарміравання;

- навуковая і перакладчыцкая дзейнасць Б. Тарашкевіча.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы