Лексіка старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы XIV – сярэдзіны XVI ст. / І. У. Будзько [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – 558 с.
ПОЛАЦКІЯ ДЫЯМЕНТЫ: дыялектны слоўнік
ПОЛАЦКІЯ ДЫЯМЕНТЫ: дыялектны слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы i літ., Філ. «Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа» ; навук. рэд. В. М. Курцова. - Мінск : Беларуская навука, 2016. - 116 с.
“Быць чалавекам на зямлі Зямля бацькоў дала мне права...”
У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася незвычайная для акадэмічнай установы імпрэза: сустрэча ўраджэнцаў Пастаўскага раёна, якія жывуць і працуюць у Мінску.
Міжнародная навуковая канферэнцыя “БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІЯ КУЛЬТУРНА-МОЎНЫЯ ЎЗАЕМААДНОСІНЫ: АД ГІСТОРЫІ ДА СУЧАСНАСЦІ”
Шаноўныя калегі!
У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа 4−5 кастрычніка 2016 г. праводзіцца сумесная з Інстытутам славістыкі ПАН Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемаадносіны: ад гісторыі да сучаснасці”
Праблематыка канферэнцыі
• Пытанні міжмоўнага арэальнага ўзаемадзеяння
• Дыялект у беларускім і польскім дыскурсе
•Беларуска-польская лексікаграфія
• Помнікі беларускай і польскай моў як крыніцы вывучэння анамастыкі
Тэматычная сесія “Нацыянальная мова” на “Першым міжнародным навуковым кангрэсе беларускай культуры”
6 мая 2016 года на “Першым міжнародным навуковым кангрэсе беларускай культуры”, што сёлета праводзіўся ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, працавала тэматычная сесія “Нацыянальная мова”, якая сабрала 39 даследчыкаў-лінгвістаў, культуролагаў, гісторыкаў і філосафаў з Беларусі, Літвы, Расіі, Польшчы і іншых краін.
Беларуская дыялекталогія: матэрыялы і даследаванні
БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯЛЕКТАЛОГІЯ: МАТЭРЫЯЛЫ І ДАСЛЕДАВАННІ / Зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі. Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэд. В.М. Курцова, Л.П.Кунцэвіч. – Вып. 4. - Мінск: РУП “Выдавецкі дом “Беларус. навука”, 2016. – 403 с.
Чарговы выпуск выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы i даследаванні» з’яўляецца адрасным, ён прысвечаны 80-гадоваму юбілею вядомага беларускага дыялектолага Ф.Д.Клімчука. Значная частка прац у зборніку – гэта архіўныя лексічныя матэрыялы ca спадчыны беларускіх народных гаворак пачатку 20-х гадоў XX ст. Істотнае месца ў выданні займае падборка слоў па дыялектнай парэміялогіі. У кнізе таксама асвятляюцца некаторыя тэарэтычныя праблемы нацыянальнай дыялекталогіі. Тэксты сучаснага вясковага маўлення рэпрэзентуюць беларускую гаворку не толькі з розных рэгіёнаў Беларусі, але i з Віленшчыны. Інфармацыйна-даведачны блок матэрыялаў уключае паказальнік слоў, прынятыя для выдання скарачэнні i іншыя звесткі.
Мовазнаўчыя стасункі
Кантакты паміж беларускімі і польскімі навукоўцамі-гуманітарыямі маюць глыбокія карані.
На акадэмічным узроўні ў галіне мовазнаўства яны былі распачаты фактычна падчас стварэння Інстытута беларускай культуры. Якраз у 20-х гадах мінулага стагоддзя для вывучэння польскай мовы ў Беларусі была створана спецыяльная камісія. Тады ж малады мовавед Г.Шкляр пачаў працу над дысертацыяй «Польскія элементы ў сучаснай беларускай мове», якую з-за збегу абставін так і не абараніў. Але праца захавалася і знаходзіцца цяпер у прыватным архіве лінгвіста ў Кастраме (Расія).
Адбылася сустрэча маладых вучоных з дырэкцыяй Інстытута мовазнаўства
30 сакавіка 2016 года адбылася сустрэча маладых вучоных з дырэкцыяй Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, на якой былі абмеркаваны актуальныя пытанні навуковага і грамадскага жыцця моладзі Інстытута: навуковая дзейнасць, перспектывы кар’ернага росту, матэрыяльнае становішча маладых супрацоўнікаў і інш.
Ігар Капылоў: «З мовай трэба працаваць далікатна»
Кіраўнік Інстытута мовазнаўства — аб справаводстве па-беларуску, сучасным варыянце «трасянкі» і пераемнасці з часоў ВКЛ.
У сферы даследаванняў беларускай мовы не так даўно адбылася знакавая падзея. У складзе Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адноўлены Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, які пэўны час быў аб'яднаны ў адным філіяле з Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы. Яго дырэктарам прызначаны Ігар КАПЫЛОЎ (добра вядомы чытачам «Звязды» па рубрыцы «Родныя тапонімы», а таксама як эксперт у многіх пытаннях, датычных лінгвістыкі). Мы сустрэліся з ім, каб першымі распытаць пра далейшыя планы развіцця інстытута і паразважаць пра сучасны стан беларускай мовы.