Беларуская дыялекталогія: матэрыялы і даследаванні. Вып. 5

БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯЛЕКТАЛОГІЯ: МАТЭРЫЯЛЫ І ДАСЛЕДАВАННІ / Зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. навук Беларусі. Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэд. В.М. Курцова, Л.П.Кунцэвіч. – Вып. 5. - Мінск: РУП “Выдавецкі дом “Беларус. навука”, 2018. – 403 с.
 
Пяты выпуск выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні» прысвечаны пытанням дыялектнай лексікаграфіі і тэкстаграфіі. Значная частка прац у зборніку - гэта апрацаваныя архіўныя, а таксама этнаграфічныя лексічныя матэрыялы са спадчыны беларускіх народных гаворак ХІХ-ХХІ стст. Сучасная мясцовая беларуская гаворка ў форме тэкстаў з розных рэгіёнаў Беларусі прадстаўлена абмежавана. У тэкстаграфічную частку кнігі ўключаны галоўным чынам запісы з дзяржаўнага беларуска-расійскага, беларуска-польскага і беларуска-латышскага памежжа.
Інфармацыйна-даведачны блок матэрыялаў уключае паказальнік слоў, спісы скарачэнняў і іншыя звесткі.
 
Зборнік робіць важны ўклад у рэалізацыю фундаментальнага праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак» і з’яўляецца запатрабаваным сярод лінгвістаў, этнографаў, гісторыкаў, а таксама ўсіх, хто займаецца родным словам.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы