На фота (злева направа): Павел Грыцэнка, Петра Прадкава, Марціна Ірэінава, Мікалай Антропаў
У адпаведнасці з рашэннем Міжнароднай камісіі “Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа” (АЛА) пры Міжнародным камітэце славістаў, прынятым пад час пасяджэння ў Частай-Папярнічцы (Славакія, 2017 г.), у склад рэдкалегіі тома “Рэфлексы tort/tolt, tert/telt, ort/olt” фанетыка-граматычнай серыі АЛА, які рыхтуецца Чэшскай нацыянальнай камісіяй АЛА, у якасці сурэдактараў былі ўведзены вядучы навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы М. П. Антропаў, а таксама старшыня Украінскай нацыянальнай камісіі АЛА П. Я. Грыцэнка. У ліпені б. г. у Інстытуце чэшскай мовы Акадэміі навук Чэшскай Рэспублікі (г. Брно) адбылося першае пасяджэнне рэдактарскай камісіі.