Выйшла кніга Аляксея Бурыкіна «“Слово о полку Игореве”. Текст, язык, автор».

У выдавецтве “Петербургское Востоковедение” выйшла кніга Аляксея Бурыкіна «“Слово о полку Игореве”. Текст, язык, автор». Выданне мае характар навуковай бомбы: у выніку шматгадовага и мнагамернага вывучэння тэксту «Слова...» пецярбургскі лінгвіст Аляксей Аляксеевіч Бурыкін прапанаваў пераканаўчую навуковую тэорыю, кім мог быць аўтар гэтага знакамітага помніка.
 
Тэорыя А.А. Бурыкіна грунтуецца на інтэрдысцыплінарных звестках; паводле іх аўтарам аказаўся не невядомы пясняр, дружыннік або летапісец, але незвычайна адораны чалавек, імя якога было вядома і раней, – дойлід, мастак, залатых спраў майстар, перакладчык з грэчаскай мовы Кузьмішча Кіянін.

 
Надзвычай адукаваны кніжнік, якога па рознабаковасці інтарэсаў можна назваць Мікеланджала, ён выдатна валодаў мастацтвам кампазіцыі, добра ведаў грэчаскую і рускую славеснасць (воінскія летапісныя аповесці, жыцці князёў-пакутнікаў), фальклорную традыцыю. Кузьмішча Кіянін жыў як сярод князёў, так і сярод будаўнікоў храмаў, менавіта таму ён змог стварыць твор, які шмат у чым выбіваўся за звыклыя рамкі тагачаснай літаратуры. Такое майстэрства змяняе нашы ўяўленні пра свецкую літаратуру Русі ў XII стагоддзі і паказвае яе больш сталы, чым лічылася раней, характар.
 
А.А. Бурыкін пераканаўча даказвае сваю гіпотэзу, аперыруючы ўсімі моўнымі пластамі рускай літаратурнай, дыялектнай і перакладной прозы, а таксама назіраннямі над мініяцюрамі Радзівілаўскага летапісу. У дадатку да выдання даецца пераклад “Слова аб палку Ігаравым”, выпраўлены і ўдакладнены з улікам апошніх навуковых пошукаў.
 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы