Кітабістыка: гісторыя і сучаснасць

Савет маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае дактарантаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі даследаваннямі ў галіне беларускага мовазнаўства, на сустрэчу з кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі М.У. Тарэлкам і кандыдатам філасофскіх навук дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта І.А. Сынковай.

Вельмішаноўны і дарагі Генадзь Апанасавіч!

У гэтым годзе Вы адзначаеце свой 80-гадовы юбілей!

Вы дасягнулі такога ўзросту і ўзроўню, калі чалавек Вашага кшталту ўжо не належыць сабе, а становіцца постаццю сімвалічнай і нават міфічнай, якой ганарыцца не толькі наша ніва, але і балгарская і македонская нива, верхня- і ніжнялужыцкая niwa, польская niwa, руская нива, сербская і харвацкая нива/niwa, славацкая niva, славенская njiva, украінская нива, чэшская nίva, а ўласна этымалагічныя сувязі сягаюць балтыйскіх і элінскіх краёў.

З развітальнымі словамі пра калегу

Тужлівы сум агарнуў душу, калі тэлефонны званок данёс нечаканую вестку: Іван Якаўлевіч памёр… Няўтульна і горка… Як шкада, калі гэты свет пакідаюць людзі, адданыя любімай справе, тыя, што не проста прыходзілі штодзённа на працу, а шчыравалі на навуковай ніве, абранай аднойчы для сваёй дзейнасці.

23 кастрычніка не стала Івана Якаўлевіча Яшкіна, вядомага беларускага дыялектолага, мовазнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65 000 слоў / уклад. : І.Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І.Л. Капылова. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 968 с.

ISBN 978-985-11-0937-7.

Аднатомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Прыво­дзяцца асноўныя граматычныя значэнні слова, стылістычныя паметы, якія ўказваюць на сферу яго ўжывання, даюцца вытворныя словы, адзначаецца націск. Шырока выка­рыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі, прымаўкі. У па­чатку Слоўніка змешчаны неабходныя ўступныя часткі.

Прызначаны як для спецыялістаў-мовазнаўцаў, так і для шырокага кола карысталь­нікаў.

 

 

Адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблемы захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: беларускі вопыт і сучасныя праблемы”

12–13 кастрычніка бягучага года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблемы захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: беларускі вопыт і сучасныя праблемы”.

Беларуска-польскія моўныя стасункі разглядалі ў НАН Беларусі

Беларуска-польскія моўныя стасункі разглядалі на Міжнароднай навуковай канферэнцыі, што праходзіла ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Акрамя айчынных даследчыкаў, у ёй прынялі ўдзел спецыялісты з Польскай акадэміі навук.

Моўная адметнасць палескага рэгіёна: вынікі працы падсекцыі міжнароднай навуковай канферэнцыі

З 14 па 17 верасня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Праблемы рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і ўстойлівае развіццё Палесся».

Навукова-практычная канферэнцыя “Рагачоўскія чытанні – 2016”

У складзе дэлегацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кіраўніцтва і супрацоўнікі Інстытута 3–4 верасня прынялі ўдзел у святкаванні ХХІІІ Дня беларускага пісьменства ў Рагачове і правялі ў горадзе навукова-практычную канферэнцыю “Рагачоўскія чытанні – 2016”.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Выпуск 36.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 36. Фолкга–чорногрывый / склад. А.М. Булыка [і інш.]; пад рэд. А.М. Булыкі; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 437 с.

Насустрач ХХІІІ Дню беларускага пісьменства

Тэлеканал СТВ (ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”) з 29 жніўня па 02 верасня 2016 года штодзённа транслюе цыкл інтэрв’ю з намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Сяргеем Гараніным аб беларускім пісьменстве, кніжнасці і адукацыі. Цыкл прысвечаны ХХІІІ Дню беларускага пісьменства, які ў гэтым годзе будзе праходзіць 3 – 4 верасня у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці.

(Праграма “Раніца. Студыя добрага настрою”, пачатак у 7-45).

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы