14 чэрвеня 2018 г. у 16.00 у аўд. 47 на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск, вул. К. Маркса, 31) адбудзецца воркшоп “Міждысцыплінарная метадалогія даследаванняў у сферы моўнай палітыкі (на прыкладах краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы)”. Праводзіць прафесар універсітэта Сэнт-Эндрус у Шатландыі Томаш Камусэла (Tomasz Kamusella), аўтар шматлікіх кніг, сярод іншага, фундаментальнай “The Politics of Language and Nationalism in Modern Central Europe” (Palgrave MacMillan, 2012. xxviii + 1140 p.). Мова імпрэзы – руская.