СКАРБЫ ШМАТГРАННАЙ МОЎНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ: унікальныя матэрыялы з архіва Аляксандра (Алі) Адамовіча

18 лютага 2025 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася прэзентацыя ўнікальных архіваў рукапіснай спадчыны мядзельскага імама Алі Адамовіча.

Лекцыя для студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ

19 лютага 2025 г. на філалагічным факультэце БДУ прайшла лекцыя для студэнтаў-філолагаў “Фарміраванне лексічнага складу беларускай мовы ва ўмовах міжмоўных кантактаў”, арганізаваная сумесна кафедрай беларускага мовазнаўства і аддзелам славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Сустрэча з пісьменнікамі

19 лютага 2025 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў фармаце пляцоўкі адкрытых камунікацый, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, адбылася творчая сустрэча акадэмічных вучоных-мовазнаўцаў з беларускімі пісьменнікамі. Прысутнічалі таленавітыя майстры слова: Навум Гальпяровіч, Зіновій Прыгодзіч, Рагнед Малахоўскі, Леанід Крыванос, Уладзімір Мазго, Аляксандр Піскуноў, а таксама першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена  Стэльмах, дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска Таццяна Швед і загадчык 16-й дзіцячай бібліятэкі Вольга Ціткова.

РОЛЯ АКАДЭМІЧНАГА МОВАЗНАЎСТВА Ў ФАРМІРАВАННІ ПРАФЕСІЙНАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ СУЧАСНАГА КІРАЎНІКА

19 лютага 2025 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася сустрэча са студэнтамі і слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. На сустрэчы прысутнічалі таксама загадчык кафедры моўнай камунікацыі дадзенай установы А.І. Міцкевіч і метадыст Л.У. Круглік.

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ “БЕЛАРУСКАЯ МОВА АД А ДА Я” Ў ДОМЕ КОЛАСА

17 лютага 2025 г. у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя кнігі “Беларуская мова ад А да Я”, у якой прынялі ўдзел яе аўтары Ігар Лявонавіч Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Наталля Вікенцьеўна Паляшчук, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы, а таксама малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Вераніка Дзмітрыеўна Косціна, якая ажыццявіла камп’ютарную вёрстку і дызайн кнігі.

КНІГІ НАШЫХ ПРОДКАЎ

17 лютага 2025 г. на факультэце дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Наталля Вікенцьеўна Паляшчук і вядучы навуковы супрацоўнік гэтага аддзела Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка прачыталі інтэрактыўную навукова-папулярную лекцыю «Кнігі нашых продкаў», скіраваную на азнаямленне студэнтаў з нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчынай. Падобныя сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй. Вучоныя-лінгвісты не першы раз выступаюць перад студэнтамі факультэта па запрашэнні дацэнта кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі Фінькевіч Людмілы Уладзіміраўны.

З ДАПАМОГАЙ НЕЙРАСЕТАК

Штучны інтэлект актыўна ўваходзіць у наша жыццё. Не выключэнне і моўная сфера. Пра тое, якое прымяненне знаходзяць нейрасеткам для работы з беларускамоўнымі старадаўнімі тэкстамі і метадах папулярызацыі беларускага слова казалі падчас лекцый «IT у сучаснай моўнай прасторы: вопыт выкарыстання беларускай мовы пры рабоце з нейрасеткамі» і «Роля акадэмічнага мовазнаўства ў фарміраванні прафесійнай кампетэнцыі сучаснага кіраўніка».

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ВУЧЭБНАГА ВЫДАННЯ

Супрацоўнікі аддзела сучаснай беларускай мовы В.І. Уласевіч і К.Д. Ганчарэнка выступілі на прэзентацыі вучэбнага выдання “Сучасная беларуская мова. Хрэстаматыя: у 2-х ч.” (2022–2024). Мерапрыемства прайшло на філалагічным факультэце БДУ, дзе і быў падрыхтаваны гэты дапаможнік.

Навуковыя артыкулы В.І. Уласевіч і К.Д. Ганчарэнка ўвайшлі ў розныя раздзелы хрэстаматыі.

Адбылося падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры і ДУА «Гімназія № 22 г. Мінска»

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, 17 лютага 2025 г. адбылося падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і ДУА «Гімназія № 22 г. Мінска».

Вучоныя-мовазнаўцы на Віцебшчыне

Тыдзень роднай мовы для Інстытута мовазнаўства ім Якуба Коласа ў гэтым годзе пачаўся з Віцебска, дзе ў абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна 13 лютага прайшла творчая сустрэча «Пароль неўміручасці — родная мова», у якой прынялі ўдзел дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Лявонавіч Капылоў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка, загадчык сектара камп’ютарнай лінгвістыкі Уладзімір Аляксандравіч Кошчанка (у рэжыме анлайн), супрацоўнікі і чытачы бібліятэкі, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры агульнаадукацыйных школ Віцебскай вобласці, краязнаўцы, паэты і пісьменнікі.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы