Алесь Булойчык «Нейрасеткі. Практычнае выкарыстанне для мовазнаўцаў»

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа запрашае на адкрытую лекцыю аднаго з стваральнікаў Нацыянальнага корпуса беларускай мовы, праграміста Алеся Булойчыка. Сустрэча будзе прысвечана сучасным тэхналогіям у галіне штучнага інтэлекту.

У праграме сустрэчы:

  • Чаго можна чакаць ад нейрасетак сёння: міфы і рэальнасць.
  • На што варта звяртаць увагу пры працы з сучаснымі тэхналогіямі штучнага інтэлекту.
  • Практычныя прыклады выкарыстання нейрасетак у лінгвістыцы: як і чым яны могуць быць карысныя для мовазнаўцаў.

Дата: 10 чэрвеня (аўторак)
Час: 11:00
Месца правядзення: вул. Сурганава, 1 корп. 2 , аўд. 302

Каму будзе цікава?

  • Навукоўцам, якія імкнуцца выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі ў даследаваннях;
  • Студэнтам-філолагам і ўсім, хто хоча паспрабаваць нейрасеткі на практыцы;
  • Тым, хто цікавіцца сучаснымі тэндэнцыямі на стыку тэхналогій і гуманітарных навук.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы