10 чэрвеня ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася адкрытая лекцыя праграміста Алеся Булойчыка, аднаго са стваральнікаў Нацыянальнага корпуса беларускай мовы.
Мерапрыемства, прысвечанае тэхналогіям штучнага інтэлекту ў мовазнаўстве, сабрала не толькі маладых вучоных, але і аўтарытэтных мовазнаўцаў і педагогаў. Напрыклад, на сустрэчу спецыяльна прыехала настаўніца з Нясвіжа, каб даведацца пра магчымасці ўкаранення новых тэхналогій у адукацыйны працэс.
Алесь Булойчык падзяліўся інфармацыяй наконт таго:
- чаго на самой справе варта чакаць ад нейрасетак— разбурэнне міфаў і рэальныя перспектывы;
- як бяспечна і эфектыўна працаваць са штучным інтэлектам — ключавыя прынцыпы для даследчыкаў.
Лекцыя даказала: сучасныя тэхналогіі – не замена гуманітарным навукам, а карысны інструмент, які можа дапамагчы даследчыкам і педагогам.
Дзякуем усім, хто далучыўся! Спадзяёмся, гэта сустрэча — толькі пачатак серыі дыялогаў пра штучны інтэлект, мову і будучыню адукацыі.