https://news.by/videogallery/intervyu/aktualnoe-intervyu/aktualnoe-intervyu-igor-kopylov
21 лютага ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа была праведзена дыктоўка па беларускай мове. У напісанні дыктоўкі прынялі ўдзел слухачы спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай”.
21 лютага на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшла Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Арганізатарамі выступілі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і ЦНБ НАН Беларусі. Вялася прамая трансляцыя каналам “Культура” Беларускага радыё. У напісанні дыктоўкі прынялі ўдзел больш за 5 тысяч чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі і замежжа. Усе зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты, а тыя, хто напісаў (у рэжыме афлайн) без памылак – кнігі і сувеніры. Напісанне дыктоўкі дае магчымасць не толькі праверыць узровень валодання нормамі беларускай літаратурнай мовы, але і прадэманстраваць сваю павагу да беларускай мовы як важнага духоўнага скарба народа.
Больш здымкаў тут: https://veroni.wfolio.pro/disk/21-02-2025-respublikanskaya-dykto-ka-pa-belaruskay-move-nft4gn
20 лютага супрацоўнікі аддзела гісторыі беларускай мовы Э.В. Ярмоленка і Д.С. Мацеша прынялі ўдзел у семінары “Інфармацыйныя тэхналогіі ў гісторыка-лінгвістычных даследаваннях. База даных “Альфа” як крыніца навучання нейрасеткі для распазнавання старабеларускіх тэкстаў” лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
У Міжнародны дзень роднай мовы супрацоўнікі аддзела гісторыі беларускай мовы – загадчык аддзела Наталля Вікенцьеўна Паляшчук і вядучы навуковы супрацоўнік Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка – наведалі інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах г. Мінска, дзе прачыталі навукова-папулярную лекцыю “З гісторыі роднага слова”.
18 лютага 2025 г. у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя Мікалая Астроўскага г. Мінска загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Наталля Вікенцьеўна Паляшчук правяла прэзентацыю новай кнігі “Беларуская мова ад А да Я”.
Асноўныя цяжкасці перакладчыцкай працы ў адлюстраванні нацыянальна-культурных рэалій і ў адаптацыі арыгінальнага тэксту да іншакультурнага асяроддзя абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала “Захаванне нацыянальнай адметнасці арыгінала ў перакладзе з блізкіх і далёкіх моў”, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы і праведзенага Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа 20 лютага.
21 лютага 2025 г. загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” Н.В. Паляшчук прыняла ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія № 22 г. Мінска”.
Маладыя супрацоўнікі аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Леў Глушыцкі і Алена Путрыч прынялі ўдзел у радыёпраграме “Шоу с толком” з Анастасіяй Роўдай на радыёстанцыі “Радиус-FM” (прэм’ера эфіру 21 лютага ў 21:05). Гутарка вялася на тэму папулярызацыі вывучэння беларускай мовы сярод моладзі і прысвячалася Дню роднай мовы.