9 красавіка адбылося падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і ДУА “Гімназія з беларускай мовай навучання №23 г. Мінска”.
Дагавор аб супрацоўніцтве скіранаваны на правядзенне сумесных даследаванняў па праблемах беларускай культуры, мовы і літаратуры, папулярызацыю прафесійных лінгвістычных ведаў сярод вучняў устаноў сістэмы сярэдняй адукацыі, навуковай падтрымцы настаўнікаў у арганiзацыi i вядзеннi навукова-даследчай дзейнасцi вучняў, папулярызацыі навукі сярод моладзі.
На базе гімназіі дзейнічае Рэсурсны цэнтр грамадска-гуманітарнага накірунку "Цэнтр беларускай мовы і культуры", што пашырае магчымасці супрацоўніцтва.
Падпісанню дагавора папярэднічала ранейшае супрацоўніцтва паміж арганізацыямі: правядзенне семінара для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, удзел дзіцячага ансамбля гімназіі ва ўрачыстых мерапрыемствах Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і інш.
Т. Аліферчык