Шаноўнае спадарства, усе, хто цікавіцца беларускай мовай, гісторыяй і культурай! Са студзеня 2018 года пачынаецца цыкл культурна-асветніцкіх лекцый-дыскусій. Плануецца, што сутрэчы будуць праходзіць рэгулярна 2 разы на месяц у 2-і і 4-ы чацвяргі. Пачатак – 18.30.
Ва ўтульнай канферэнц-зале Дома-музея І з’езда РСДРП Вы зможаце набыць або паглыбіць свае веды ў галіне мовазнаўства («Беларуская мова на лінгвістычнай карце свету», “Праблема адаптацыі запазычанай лексікі ў беларускай мове” і інш.), этнаграфіі («Калядныя абрады і звычаі беларусаў», «Вясельныя традыцыі беларусаў» і інш.), гісторыі (“Мода і стыль беларускай шляхты пачатку ХІХ стагоддзя”, “Развіццё транспартнага руху ў беларускіх гарадах ХІХ - сярэдзіны ХХ стагоддзя” і інш.).
Мэты лекцый – папулярызацыя вынікаў навуковых даследаванняў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Гісторыка”.
Падчас сустрэч на лекцыях у Вас будзе магчымасць “з першых рук” атрымаць навукова дакладныя і “жывыя” звесткі ад спецыялістаў у сваіх галінах, сярод якіх чакаюцца: акадэмік Аляксандр Лукашанец, прафесар Генадзь Цыхун, прафесар Таццяна Валодзіна і іншыя дасведчаныя і цікавыя асобы.
Аб часе і тэмах сустрэч будзе паведамлена дадаткова. Сачыце за аб’явамі