15 снежня ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа на пасяджэнні вучонага савета па абароне дысертацый Д 01.42.03 навуковым супрацоўнікам аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Шклярыкам Вадзімам Аляксандравічам была абаронена кандыдацкая дысертацыя “Мікратапанімія Усходняга Палесся: лінгвагеаграфічны і лексіка-семантычны аспекты” (спецыяльнасць 10.02.01 – беларуская мова; навуковы кіраўнік – І.Л. Капылоў). Выніковая адзнака – 4.9.
Дырэкцыя і калектыў Інстытута віншуе Вадзіма Аляксандравіча з паспяховым праходжаннем першага этапа абароны і жадае зацвярджэння вынікаў абароны на пасяджэнні ВАК.