“Гістарычны слоўнік беларускай мовы” – першы і адзіны ў айчыннай гуманітарнай навуцы даведнік, які з максімальнай паўнатой адлюстроўвае багацце слоўнікавага фонду беларускай мовы XIV–XVIII стст., з’яўляецца надзейнай крыніцай пазнання мінулага Беларусі, дае змястоўную інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным жыцці, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа ў названы перыяд. У слоўніку дэталёвую лексікаграфічную апрацоўку атрымалі звыш 75 000 слоў, зафіксаваных у дагаворах, статутах, летапісах, хроніках, хранографах, воінскіх і рыцарскіх раманах і аповесцях, мемуарных, публіцыстычных, навуковых і рэлігійных творах.
Распрацоўка канцэпцыі гэтага ўнікальнага выдання, стварэнне яго базавай картатэкі (звыш 1 мільёна 60 тысяч картак), падрыхтоўка слоўнікавых артыкулаў вяліся з 60-х гадоў мінулага стагоддзя пад кіраўніцтвам членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі Аркадзя Іосіфавіча Жураўскага і Аляксандра Мікалаевіча Булыкі. Некалькі пакаленняў таленавітых беларускіх лінгвістаў унеслі свой неацэнны ўклад у распрацоўку гэтага фундаментальнага акадэмічнага праекта. Таму “Гістарычны слоўнік беларускай мовы” стаў сапраўдным праектам стагоддзя для беларускай гуманітарыстыкі.
Слоўнік мае навуковую, практычную і сацыяльную значнасць: яго матэрыялы шырока выкарыстоўваюцца пры стварэнні прац, прысвечаных фарміраванню і эвалюцыі лексічнай сістэмы беларускай мовы, характарыстыцы асаблівасцей слоўнікавага складу асобных старабеларускіх помнікаў; у практыцы выкладання гісторыка-лінгвістычных дысцыплін; пры распрацоўцы міждысцыплінарных праектаў, прысвечаных узаемадзеянню ўсходнеславянскіх моў і народаў і інш.
“Гістарычны слоўнік беларускай мовы” запатрабаваны ў мерапрыемствах, накіраваных на захаванне, перадачу і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа. Выданне слоўніка ўмацоўвае статус гуманітарнай навукі Беларусі на міжнародным узроўні.
У прэзентацыі ўдзельнічалі Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Аляксандравіч Марзалюк і член названай камісіі Алена Мікалаеўна Анісім, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік Аляксандр Іванавіч Лакотка, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце названага цэнтра акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец, дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” названага цэнтра кандыдат філалагічных навук Ігар Лявонавіч Капылоў, намеснік дырэктара названага інстытута кандыдат філалагічных навук Сяргей Лявонцьевіч Гаранін, дырэктар філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” названага цэнтра доктар філалагічных навук Іван Васільевіч Саверчанка, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук Вадзім Леанідавіч Лакіза, загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта доктар філалагічных навук Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч, загадчык кафедры беларускага і рускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка доктар філалагічных навук Тамара Рыгораўна Трафімовіч, кандыдат гістарычных навук дацэнт гэтага ўніверсітэта Ігар Аляксеевіч Груца, рэдактары выдавецтва “Беларуская навука” Георгій Канстанцінавіч Кісялёў і Таццяна Аляксандраўна Гарбачэўская, супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, вучоныя рэгіянальных вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, якія 25 кастрычніка выступалі з дакладамі на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гістарычнае мовазнаўства ў кантэксце міждысцыплінарных даследаванняў”, студэнты факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (яны прадстаўляюць студэнцкую навукова-даследчую лабараторыю “Слова ў сістэме працы па развіцці маўлення малодшых школьнікаў”, кіраўнік – кандыдат філалагічных навук дацэнт Вольга Георгіеўна Качан).
На мерапрыемстве прысутнічалі супрацоўнікі аддзела гісторыі беларускай мовы інстытута – сучасныя і былыя, якія ў розны час працавалі над “Гістарычным слоўнікам беларускай мовы”: член-карэспандэнт НАН Беларусі, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела Аляксандр Мікалаевіч Булыка, кандыдат філалагічных навук Іван Ігнатавіч Крамко, доктар філалагічных навук Алена Іванаўна Яновіч, Ніна Цімафееўна Кажура, Рэгіна Станіславаўна Гамзовіч, кандыдат філалагічных навук Людміла Іосіфаўна Рабаданава, Тамара Іванаўна Блізнюк, кандыдат філалагічных навук Галіна Кузьмінічна Ціванова, Зоя Аляксандраўна Кудрэйка, Алена Аляксандраўна Напорка, Галіна Васільеўна Лапцёнак, кандыдат філалагічных навук Альбіна Рышардаўна Хромчанка, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела Ірына Уладзіміраўна Будзько, кандыдат філалагічных навук, загадчык аддзела Наталля Вікенцьеўна Паляшчук, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела Эльвіра Валер’еўна Ярмоленка, навуковы супрацоўнік аддзела Ганна Уладзіміраўна Федарэнка, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела Святлана Мікалаеўна Макітрук, лабарант Наталля Віктараўна Волкава, кандыдат філалагічных навук Ірына Уладзіміраўна Капцюг.
Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў, Галіна Васільеўна Лапцёнак, Тамара Іванаўна Блізнюк, Людміла Іосіфаўна Рабаданава, Ніна Цімафееўна Кажура, Алена Аляксандраўна Напорка, Рэгіна Станіславаўна Гамзовіч, Зоя Мікалаеўна Кудрэйка
Зоя Мікалаеўна Кудрэйка, Альбіна Рышардаўна Хромчанка, Галіна Кузьмінічна Ціванова, Аляксандр Мікалаевіч Булыка, Алена Іванаўна Яновіч, Іван Ігнатавіч Крамко
Прэзентацыі папярэднічала кніжная выстава з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, дзе былі прадстаўлены працы па лексікалогіі і лексікаграфіі, аўтарства значнай часткі якіх належыць пералічаным вышэй навукоўцам.
Удзельнікаў мерапрыемства прывітаў вакальны калектыў “Сцежачка” (кіраўнік – педагог дадатковай адукацыі Аляксей Сяргеевіч Саута) мінскай гімназіі № 23 з беларускай мовай навучання. Юныя артысткі адмыслова праспявалі сучасныя і народныя беларускія песні і ўзгадалі вядомыя словы Францыска Скарыны: “Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по воздуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають”.
Ігар Лявонавіч Капылоў уручае падзяку юным артысткам
Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Лявонавіч Капылоў, які адкрыў і вёў мерапрыемства, найперш выказаў шчырыя словы падзякі ўсім супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы, вынікам нястомнай, адказнай і карпатлівай працы якіх з’явіліся 37 выпускаў “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”. Ігар Лявонавіч адзначыў пастаянную падтрымку і садзейнічанне кіраўніцтва НАН Беларусі ў яго падрыхтоўцы і выданні, назваў “Гістарычны слоўнік беларускай мовы”, што вызначаецца высокай навуковай, практычнай і сацыяльнай вартасцю, важным дасягненнем беларускай навукі, якое можа стаяць ў адным радзе з такімі распрацоўкамі айчынных вучоных, як Беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, суперкамп’ютар “СКІФ” і інш. “Мы ў чарговы раз даказалі, што беларусы – высокаразвіты еўрапейскі народ, які мае сваю старажытную гісторыю, сваю багатую культуру, сваю старажытную прыгожую самабытную еўрапейскую мову. Па праве такое выданне можна лічыць гонарам беларускай нацыі, беларускага народа, беларускай дзяржавы”.
Ігар Лявонавіч Капылоў уручае Уладзіміру Рыгоравічу Гусакову выпускі “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”
З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей прэзентацыі звярнуўся Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў: “Сімвалічна, што апошні выпуск [слоўніка] выйшаў у 2017-м – у год, які быў абвешчаны Прэзідэнтам нашай краіны Годам навукі. Сёлета наш народ адзначаў і такую важную дату, як 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. І нарэшце, навукоўцы ўсёй Беларусі, і ў першую чаргу, Нацыянальнай акадэміі навук рыхтуюцца да значнай падзеі – ІІ З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь. Завяршэнне ў Аддзяленні гуманітарных навук і мастацтваў буйнейшага фундаментальнага праекта з’яўляецца ў кантэксце гэтых падзей і сімвалічным, і разам з тым перспектыўным. Бо выкананне праекта паказвае, што наша гуманітарыстыка мае вялікі творчы патэнцыял, і ІІ З’езд вучоных акрэсліць перад даследчыкамі новыя гарызонты, вызначыць праблемы і паставіць чарговыя задачы… Адна з важнейшых задач, якая сёння стаіць перад намі, – уключэнне вынікаў навуковых даследаванняў у кантэкст грамадскага і культурнага жыцця краіны, прыцягненне да навуковай дзейнасці шырокіх слаёў навуковай і творчай інтэлігенцыі Беларусі. Асаблівую ролю адыгрывае ў гэтым кантэксце сувязь пакаленняў вучоных, бо рухацца далей можна толькі ад дасягнутага, ад засвоенага і творча пераўвасобленага вопыту нашых папярэднікаў”.
Пасля выступлення кіраўнік НАН Беларусі ўзнагародзіў загадчыка аддзела гісторыі беларускай мовы Наталлю Вікенцьеўну Паляшчук Ганаровай граматай НАН Беларусі, галоўнага навуковага супрацоўніка аддзела Аляксандра Мікалаевіча Булыку, Івана Ігнатавіча Крамко і навуковага супрацоўніка аддзела Ганну Уладзіміраўну Федарэнка – Падзякай Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Ніну Цімафееўну Кажуру, Рэгіну Станіславаўну Гамзовіч, Валянціну Уладзіміраўну Мяснікову, Людмілу Іосіфаўну Рабаданаву, Зофію Канстанцінаўну Турцэвіч – нагрудным знакам “У гонар заснавання НАН Беларусі”.
Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў узнагароджвае Наталлю Вікенцьеўну Паляшчук Ганаровай Граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў узнагароджвае Аляксандра Мікалаевіча Булыку Падзякай Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі
Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў узнагароджвае Івана Ігнатавіча Крамко Падзякай Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі
Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў узнагароджвае Ганну Уладзіміраўну Федарэнка Падзякай Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі
Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў узнагароджвае Рэгіну Станіславаўну Гамзовіч нагрудным знакам “У гонар заснавання НАН Беларусі”
Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў узнагароджвае Ніну Цімафееўну Кажуру нагрудным знакам “У гонар заснавання НАН Беларусі”
Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў узнагароджвае Людмілу Іосіфаўну Рабаданаву нагрудным знакам “У гонар заснавання НАН Беларусі”
Ігар Аляксандравіч Марзалюк падкрэсліў: “Гістарычны факт, лінгвістычны факт – гэта фрагмент рэальнасці, і беларускія мовазнаўцы рупна сабралі гэтыя фрагменты рэальнасці ў адну сістэму. Гістарычны слоўнік – гэта магчымасць усталяваць сувязь паміж мінулым і сучаснасцю, гэта красамоўны адказ на пытанне, ці можа беларуская мова выконваць усе кампетэнцыі як развітая мова”.
Па словах члена названай камісіі Алены Мікалаеўны Анісім, на падставе “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” можна прасачыць шматаблічнасць і разнастайнасць нашай моўнай спадчыны. Слоўнік выкарыстоўваўся падчас працы над “Слоўнікам мовы «Нашай Нівы»”, у працэсе падрыхтоўкі навукова-папулярнай праграмы “Беларуская мова”, якая выходзіла ў 2009–2014 гг. на канале АНТ.
Аляксандр Аляксандравіч Каваленя ахарактарызаваў “Гістарычны слоўнік беларускай мовы” як важнейшую крыніцу пазнання мінулага Беларусі, крыніцу вельмі каштоўнай і разнастайнай інфармацыі па гісторыі і мове, культуры і побыце нашага народа ў сярэднія вякі. “Гэта ўнікальнае выданне не мае і ў бліжэйшай перспектыве не будзе мець аналагаў ні ў нашай краіне, ні за яе межамі”. Акадэмік-сакратар адзначыў, што год, абвешчаны Прэзідэнтам краіны Годам навукі, вучоныя Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў завершаць плённа і паспяхова, сведчаннем чаго з’яўляецца, у прыватнасці, вялікая колькасць апублікаваных імі кніжных выданняў і навуковых артыкулаў, актыўны ўдзел у канферэнцыях міжнароднага ўзроўню.
Пасля свайго выступлення кіраўнік аддзялення граматамі Адддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі ўзнагародзіў Тамару Іванаўну Блізнюк, Ірыну Уладзіміраўну Будзько, Галіну Кузьмінічну Ціванову, Эльвіру Валер’еўну Ярмоленка, Алену Іванаўну Яновіч, Георгія Канстанцінавіча Кісялёва.
Аляксандр Аляксандравіч Каваленя грамату Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі ўручае Ірыне Уладзіміраўне Будзько
Аляксандр Аляксандравіч Каваленя грамату Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі ўручае Георгію Канстанцінавічу Кісялёву
Аляксандр Аляксандравіч Каваленя грамату Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі ўручае Алене Іванаўне Яновіч
Аляксандр Аляксандравіч Каваленя грамату Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі ўручае Тамары Іванаўне Блізнюк
Аляксандр Аляксандравіч Каваленя грамату Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі ўручае Галіне Кузьмінічне Цівановай
Аляксандр Аляксандравіч Каваленя грамату Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі ўручае Эльвіры Валер’еўне Ярмоленка
Аляксандр Іванавіч Лакотка сказаў, што выданне “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” сапраўды з’яўляецца падзеяй стагоддзя не толькі для мовазнаўства, але і для іншых гуманітарных навук, паколькі слоўнік выкарыстоўваецца і гісторыкамі, і культуролагамі, і літаратарамі, і філосафамі, і прадстаўнікамі іншых напрамкаў гуманітарных ведаў. “Навуковыя даследаванні Цэнтра беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі арганічна ўпісваюцца ў кантэкст беларускай гуманітарыстыкі, з’яўляюцца неацэнным укладам нашых супрацоўнікаў у вялікую і годную справу ўмацавання культуры, духоўнасці і развіцця інтэлектуальна-творчага патэнцыялу нашай Бацькаўшчыны”.
Граматы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч уручыў Зоі Аляксандраўне Кудрэйка, Алене Аляксандраўне Напорка, Галіне Васільеўне Лапцёнак, Альбіне Рышардаўне Хромчанка, Святлане Мікалаеўне Макітрук, Наталлі Віктараўне Волкавай, Ірыне Уладзіміраўне Капцюг, Таццяне Аляксандраўне Гарбачэўскай.
Аляксандр Іванавіч Лакотка ўручае грамату Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Зоі Мікалаеўне Кудрэйка
Аляксандр Іванавіч Лакотка ўручае грамату Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алене Аляксандраўне Напорка
Аляксандр Іванавіч Лакотка ўручае грамату Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Альбіне Рышардаўне Хромчанка
Аляксандр Іванавіч Лакотка ўручае грамату Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Наталлі Віктараўне Волкавай
Аляксандр Іванавіч Лакотка ўручае грамату Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяне Аляксандраўне Гарбачэўскай
Аляксандр Іванавіч Лакотка ўручае грамату Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Святлане Мікалаеўне Макітрук
Аляксандр Іванавіч Лакотка ўручае грамату Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірыне Уладзіміраўне Капцюг
Наталля Вікенцьеўна Паляшчук прыгадала асноўныя вынікі двух этапаў работы над слоўнікам (у 1960–1972 гг.: распрацоўка А.І. Жураўскім канцэпцыі слоўніка, вызначэнне яго храналагічных межаў і крыніц, складанне картатэкі; 1982–2017 гг.: напісанне слоўнікавых артыкулаў, выданне слоўніка), пералічыла сферы яго выкарыстання, абгрунтавала актуальнасць стварэння электроннай версіі картатэкі слоўніка (што значна пашырыць магчымасці яе выкарыстання), назвала зафіксаваныя ў слоўніку старабеларускія словы, што могуць заняць месца ў лексічнай сістэме сучаснай беларускай літаратурнай мовы: лістоўня ‘ёмішча для захавання лістоў’, раскошнік ‘чалавек, схільны да раскошнага жыцця’, цікавец ‘дапытлівы чалавек’, важніца ‘памяшканне, дзе ўзважваюць што-н.’, здастачыць ‘быць у дастатковай колькасці’ (гэтыя лексічныя адзінкі былі прадстаўлены ў шэрагу артыкулаў І.І. Крамко ў часопісе “Беларуская лінгвістыка”).
Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец адзначыў, што “Гістарычны слоўнік беларускай мовы” займае пачэснае месца сярод даследаванняў, якія ажыццяўляліся як у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, так і ў рамках тэм дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў “Беларуская мова”, “Беларуская мова і літаратура” і інш. Усе вучоныя аддзела гісторыі беларускай мовы ўнеслі свой значны ўклад у падрыхтоўку слоўніка. Матэрыялы слоўніка стануць асновай для ўкладання слоўнікаў новых тыпаў – гістарычных слоўнікаў асобных тэматычных груп лексікі, слоўнікаў лексікі пэўнага перыяду, з’яўленне якіх у перспектыве запоўніць лакуну ў беларускай гістарычнай лексікаграфіі і будзе станоўча ўплываць на развіццё яе тэорыі і практыкі. Аляксандр Аляксандравіч дадаў, што хутка вучоныя інстытута завершаць падрыхтоўку яшчэ аднаго адметнага слоўніка – “Слоўніка мовы «Нашай Нівы»”.
Аляксандр Мікалаевіч Булыка, рэдактар усіх 37-мі выпускаў слоўніка, укладальнік “Кароткага гістарычнага слоўніка беларускай мовы” (Мінск, 2015), лічыць, што паспяховае і выніковае заканчэнне шматгадовай работы мае важнейшае значэнне для выхаду Беларусі на міжнародную навуковую і культурную арэну, такім чынам наша дзяржава далучаецца да суседніх славянскіх краін, дзе справа па лексікаграфічным апісанні лексікі нацыянальных моў пастаўлена на высокім узроўні. “Гістарычны слоўнік карысны не толькі культуролагам, гісторыкам, літаратуразнаўцам, але і пісьменнікам, якія звяртаюцца да гістарычнай тэматыкі. Так, дзякуючы слоўніку, словы старабеларускай мовы шырока ўжываў у сваіх творах Уладзімір Караткевіч”.
Іван Ігнатавіч Крамко, адзін з першых складальнікаў картатэкі (ім выпісана 126 тысяч картак-цытат з помнікаў пісьменнасці) і аўтар слоўнікавых артыкулаў, змешчаных у 28 выпусках “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”, назваў слоўнік “неацэнным люстэркам нашай гісторыі”, з цеплынёй і павагай узгадаў першых складальнікаў картатэкі, цікавыя факты з “біяграфіі” слоўніка, а таксама тэхнічнай работы над ім у выдавецтве. На думку Івана Ігнатавіча, цяперашнім супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы трэба стварыць гістарычны слоўнік, у які быў бы ўключаны разнастайны і багацейшы анамастычны матэрыял з помнікаў старабеларускай пісьменнасці – летапісаў, прывілеяў, тастаментаў, дагавораў і інш.
Алена Іванаўна Яновіч, працуючы над складаннем картатэкі (а яна выпісала 71 тысячу картак), прапанавала паскорыць распісванне картак праз выкарыстанне спосабу святлодрукавання. Алена Іванаўна заўважыла, што гэту работу яна і тады не лічыла і цяпер – праз шмат дзесяцігоддзяў – не лічыць занудлівай. Расчытванне рукапісаў дапамагло ёй унікнуць у змест тэкстаў, глыбей даведацца пра ўмовы і час іх стварэння, іх далейшае бытаванне і, што вельмі важна, падрыхтаваць грунтоўныя слоўнікавыя артыкулы (яны змешчаны ў 9 выпусках слоўніка), шэраг цікавых і адметных навуковых прац, сярод якіх кандыдацкая і доктарская дысертацыі, манаграфіі, падручнікі, артыкулы.
Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч звярнуў увагу прысутных на запатрабаванасць “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” ў выкладанні гісторыка-лінгвістычных дысцыплін у вышэйшых навучальных установах краіны, пры напісанні вучэбных дапаможнікаў і практыкумаў. Слоўнік, як лічыць Мікалай Рыгоравіч, дае багацейшы матэрыял для разнастайных праектаў, у тым ліку міждысцыплінарных і міжнародных, асобныя з якіх накіраваны на раскрыццё асаблівасцей міжмоўнага ўзаемадзеяння ў XIV–XVIII cтст. і вынікаў міжмоўных кантактаў – запазычанай лексікі.
Тамара Рыгораўна Трафімовіч разглядае матэрыялы гістарычнага слоўніка як сведчанне багацця і самабытнасці старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы. Яна слушна прапанавала супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы ствараць дапаўненні ці дадаткі да слоўніка, куды будуць уваходзіць словы з тых старажытных тэкстаў, якія мовазнаўцамі яшчэ не апрацоўваліся і не вывучаліся, напрыклад з актавых кніг гарадскіх магістратаў. Фота 25
Вопытам выкарыстання “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” ў даследаваннях па літаратуразнаўстве, пры падрыхтоўцы да выдання старажытных тэкстаў падзяліліся Іван Васільевіч Саверчанка; у манаграфіях, дысертацыях, артыкулах па гісторыі, пры падрыхтоўцы да выдання кніг Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага – Вадзім Леанідавіч Лакіза.
Выступае Іван Васільевіч Саверчанка
Выступае Вадзім Леанідавіч Лакіза
Галоўны навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Мікалай Паўлавіч Антропаў расказаў аб выкарыстанні даных гістарычнага слоўніка падчас работы над “Этымалагічным слоўнікам беларускай мовы”, іх запатрабаванасці замежнымі навукоўцамі пры ўкладанні этымалагічных слоўнікаў славянскіх моў.
З адметнасцямі тэхнічнай падрыхтоўкі “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” ў выдавецтве “Беларуская навука” (раней – “Навука і тэхніка”, іменна там былі выдадзены ўсе 37 выпускаў слоўніка) прысутных азнаёміў Георгій Канстанцінавіч Кісялёў.
На вялікі жаль, не ўсе навукоўцы, якія працавалі над слоўнікам, дачакаліся завяршэння работы над ім і выхаду апошняга тома. Прысутныя на прэзентацыі ўшанавалі памяць Аркадзя Іосіфавіча Жураўскага, Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі, Аляксея Пятровіча Груцы, Пятра Васільевіча Вярхова, Івана Васільевіча Шадурскага, Івана Дзмітрыевіча Сухана, Станіслава Яўстаф’евіча Рапацэвіча… Кандыдат гістарычных навук Ігар Аляксеевіч Груца, сын Аляксея Пятровіча Груцы, прыгадаў свайго бацьку, успомніў яго шчырую зацікаўленасць работай над картатэкай і над слоўнікам.
Супрацоўнікі аддзела гісторыі беларускай мовы (у цяперашнім складзе) выказваюць шчырыя словы ўдзячнасці ўсім сваім папярэднікам, якія ініцыіравалі стварэнне гістарычнага слоўніка, рыхтавалі картатэку, распрацоўвалі слоўнікавыя артыкулы, іх рэдагавалі, рабілі іх набор на друкарскіх машынках, вычытвалі, стварылі аснову для паспяховага завяршэння гэтага фундаментальнага праекта; кіраўніцтву Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, выдавецтва “Беларуская навука” за спрыянне і падтрымку ў рабоце над “Гістарычным слоўнікам беларускай мовы”, а таксама ўсім, хто прысутнічаў і выступаў на прэзентацыі слоўніка ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Наталля Паляшчук
Фота: Марына Верабей, Максім Гулякевіч, Алена Ермаловіч
На наступных здымках: госці і ўдзельнікі прэзентацыі.