
15 снежня ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа на пасяджэнні вучонага савета па абароне дысертацый Д 01.42.03 навуковым супрацоўнікам аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Шклярыкам Вадзімам Аляксандравічам была абаронена кандыдацкая дысертацыя “Мікратапанімія Усходняга Палесся: лінгвагеаграфічны і лексіка-семантычны аспекты” (спецыяльнасць 10.02.01 – беларуская мова; навуковы кіраўнік – І.Л. Капылоў). Выніковая адзнака – 4.9.


У рамках праекта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка "Сузор'е культур" 7 снежня 2017 года прайшла сустрэча дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова з выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта, падчас якой абмярковаліся пытанні беларускай анамастыкі, тэрытарыяльнай і часавай дыферэнцыяцыі ўласных імёнаў, іх паходжанне.










