
5 лютага ў Браціславе (Славакія) адбыўся Міжнародны навуковы калёквіум «Славянскія дыялекты ў часе і прасторы», арганізаваны Інстытутам мовазнаўства імя Людавіта Штура Славацкай акадэміі навук (ІМЛШ САН) сумесна з Славацкім лінгвістычным таварыствам пры ІМЛШ САН і прысвечаны 80-гадоваму юбілею вядомага славацкага моваведа-дыялектолага Адрыяны Феранчыкавай.




Па ініцытыве пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь і Брытанскага інстытута міжнароднага і параўнальнага права на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа была праведзена Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Праблемы і выклікі дзяржаўнага двухмоўя”. 





