
З 17 па 20 верасня на базе Гуманітарнага інстытута Наўгародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Яраслава Мудрага (Вялікі Ноўгарад, Расія) прайшла XVII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Анамастыка Паволжа», удзел у якой прынялі прадстаўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа — дырэктар Ігар Капылоў і старшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Вадзім Шклярык. З прычыны таго, што гісторыя гэтай канферэнцыі налічвае не адно дзесяцігоддзе (першы такі форум адбыўся ў 1967 годзе ва Ульянаўску), яе праблемнае поле стала шырокім і ўжо не абмяжоўваецца абмеркаваннем толькі паволжскага анамастыкону.




З друку выйшла 2-е выданне манаграфіі В. А. Шклярыка «Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы». У кнізе на шырокім фактычным матэрыяле (больш за 30 тысяч найменняў), частка якога яшчэ не была ў навуковым звароце, разглядаюцца лексіка-семантычныя асаблівасці мікратапонімаў з усёй прасторы Усходняга Палесся. 









