Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць Рэспубліканскі конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”
Дарагія суайчыннікі! На вышэйшым дзяржаўным узроўні 2018, 2019, 2020 гады былі абвешчаны ў нашай краіне Годам малой радзімы. За тры гады акцыі ў рэспубліцы былі праведзены тысячы мерапрыемстваў па развіцці і добраўпарадкаванні населеных пунктаў у розных рэгіёнах краіны, па павышэнні ўзроўню культуры і духоўнасці беларускага народа, захаванні мясцовых традыцый, адметных рыс побыту народа, яго этнаграфічнай культуры і мовы.
У гэтай сувязі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць агульнарэспубліканскую творчую акцыю “За што я люблю родную зямлю”. Яна заключаецца ў стварэнні жыхарамі гарадоў і вёсак Беларусі творчых прац, у якіх будуць адлюстраваны дасягненні ў развіцці рэгіёнаў Беларусі, увасоблена пачуццё гонару за сваю малую радзіму і любоў да яе гераічнага мінулага і славутага цяперашняга.

Слоўнік мовы “Нашай Нівы” (1906-1915). У 5 т. Т. 4: С—Я / Уклад. I. А. Гапоненка, М. Н. Крыўко, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай, А.М.Анісім. -Мінск : Тэхналогія, 2019. - 648 с.
Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі: каталог / склад. М. У. Тарэлка. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 203 с.
Філаматы і філарэты: творчы лёс пакалення ў гісторыі і сучаснасці (да 200-годдзя ўтварэння таварыства): зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; навук. рэд.: І. Л. Капылоў, І. Э. Багдановіч; адк. рэд. В. У. Міцкевіч. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 307 с. – (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 39).
Бібліятэка “Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа” (АЛА) папоўнілася новым выданнем: у выдавецтве “Academia” (Прага, Чэхія) 23 сакавіка пабачыў свет чарговы, ужо дзявяты выпуск фанетыка-граматычнай серыі:





