22 лютага 2019 г. вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Будзько Ірына Уладзіміраўна выступіла перад супрацоўнікамі сельскагаспадарчай бібліятэкі г. Мінска з лекцыяй “Старабеларуская кніжнасць: невядомыя помнікі пісьменнасці і іх факсімільныя выданні”. Мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.
Запрашаем правесці з намі Тыдзень роднай мовы!
Кожны год 21 лютага ва ўсім свеце пад эгідай ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, галоўнай мэтай якога з’яўляецца падтрымка нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці i самабытнасці, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай і стварэнне ўмоў для гэтага з боку дзяржаўных органаў.
ЗАПРАШАЕМ!
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, філіял Дом-музей І з’езда РСДРП запрашаюць Вас на імпрэзу “Слова як памяць”, якая прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы і прысвечана прэзентацыі “Расейска-беларускага слоўніка” Апанаса Ярушэвіча.
“Расейска-беларускі слоўнік” – гэта ўнікальны помнік нацыянальнай лексікаграфіі, першы грунтоўны перакладны руска-беларускі слоўнік, створаны ў нацыянальнай мовазнаўчай навуцы на пачатку яе станаўлення.
Беларуская мова ў сакральнай сферы: гісторыя і сучаснасць
Беларуская мова ў сакральнай сферы: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Мінск, 21 лютага 2018 г.) / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; рэдкал.: С.Л. Гаранін (адк. рэд.), І.У. Будзько, Т.В. Пятрова. – Мінск: Беларуская навука, 2019. – 315 с.
Пасяджэнне Тэрміналагічнай камісіі “Беларуска-рускае дзяржаўнае двухмоўе: праблемы ўпарадкавання і функцыянавання беларускай медыцынскай тэрміналогіі”
Рэспубліканская тэрміналагічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая ў адпаведнасці з задачамі ўпарадкавання беларускай навуковай і навукова-тэхнічнай тэрміналогіі займаецца сістэматызацыяй і ўпарадкаваннем тэрміналогіі на беларускай мове ў розных галінах навукі, тэхнікі, культуры, эканомікі, 20 лютага 2019 года праводзіць пасяджэнне “Беларуска-рускае дзяржаўнае двухмоўе: праблемы ўпарадкавання і функцыянавання беларускай медыцынскай тэрміналогіі”, на якім будуць абмяркоўвацца стан і праблемы выкарыстання беларускай медыцынскай тэрміналогіі ў Рэспубліцы Беларусь.
Студзень – месяц актыўнага супрацоўніцтва Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа з сярэдняй школай
Дзейнасць вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ў сферы адукацыі не замыкаецца на такіх традыцыйных формах, як чытанне лекцый і выкладанне практычных курсаў у ВНУ. Сёння яна ўключае ў сябе ўдзел у арганізацыі і правядзенні навуковых, навукова-асветніцкіх і адукацыйных мерапрыемстваў для дзяцей і моладзі. Самыя значныя сярод іх – рэспубліканская алімпіяда і навукова-практычная канферэнцыя па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”.
Арцём Яфімавіч Баханькоў (да 95-годдзя з дня нараджэння)
29 студзеня 2019 г. навуковая грамадскасць адзначае 95-годдзе з дня нараджэння вядомага беларускага моваведа, доктара філалагічных навук, прафесара, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Арцёма Яфімавіча Баханькова.
Багатая навуковая спадчына вучонага з’яўляецца яркай старонкай у гісторыі беларускага мовазнаўства, а яго навуковыя працы ў галіне дыялекталогіі, лексікалогіі і лексікаграфіі садзейнічаюць прэстыжу і развіццю айчыннай навукі.
Віншуем калег!
27 студзеня ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай навукі. Напярэдадні ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшоў урачысты сход, прысвечаны святу, на якім супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа былі ўзнагароджаны граматамі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.
Віншуем Зяноўку Яўгенію Сяргееўну!
Дырэкцыя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, калегі, сябры віншуюць Зяноўку Яўгенію Сяргееўну з прызначэннем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2019 год.