Слово и словарь = Vocabulum et vocabularium

Слово и словарь = Vocabulum et vocabularium: сб. науч. материалов / Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культ., языка и лит-ры, Ин-т языкознания им. Якуба Коласа ; редкол.: И. Л. Копылов (гл. ред.) [и др.]. – Минск: Четыре четверти, 2017. – 596 с.

Напрыканцы мінулага года выйшаў з друку зборнік навуковых матэрыялаў «Слово и словарь = Vocabulum et vocabularium», у якім змешчаны матэрыялы ўдзельнікаў XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сучасныя праблемы лексікаграфіі» (23–24 лістапада 2017 г.).

У зборнік уключаны матэрыялы, у якіх разглядаюцца праблемы тэорыі і практыкі лексікаграфіі, яе метадалагічныя і лінгвістычныя аспекты. Аналізуюцца пытанні тэрмінаграфіі, гістарычнай, перакладной, вучэбнай і аўтарскай лексікаграфіі, даследуюцца асобныя віды слоўнікаў, новыя слоўнікавыя праекты, а таксама пытанні прымянення камп'ютарных і корпусных тэхналогій у лексікаграфіі.

Выданне адрасавана навуковым работнікам, выкладчыкам, студэнтам, аспірантам і магістрантам філалагічных спецыяльнасцей, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца праблемамі лінгвістыкі.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы