ДЫРЭКЦЫЯ ІНСТЫТУТА МОВАЗНАЎСТВА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі віншуе

 

 

ДЫРЭКЦЫЯ

ІНСТЫТУТА МОВАЗНАЎСТВА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА

Цэнтра даследаванняў беларускай культуры,
мовы і літаратуры НАН Беларусі

 

ВІНШУЕ З УЗНАГАРОДЖАННЕМ

у сувязі з Днём беларускай навукі

ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ

Цэнтра даследаванняў беларускай культуры,

мовы і літаратуры НАН Беларусі

навуковых супрацоўнікаў

 

 

 

 

АНТРОПАВА Мікалая Паўлавіча, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела славістыкі і тэорыі мовы, за шматгадовую плённую працу ў галіне беларускай славістыкі, падрыхтоўку да выдання 14 тома “Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы”.

БОГАНЕВУ Алену Міхайлаўну, навуковага супрацоўніка сектара этналінгвістыкі
і фальклору, за даследаванне феномену "народнай Бібліі" ў кантэксце традыцыйнай народнай культуры, дзейнасць у галіне міжнароднага супрацоўніцтва.

ВАНКЕВІЧ Аксану Генадзьеўну, навуковага супрацоўніка аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей, за творчы падыход да распрацоўкі праблем міжмоўнага супастаўлення, актыўны ўдзел у грамадскім і навуковым жыцці Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, плённую работу ў галіне адукацыі.

ВОЛКАВУ Яўгенію Вітальеўну, навуковага супрацоўніка аддзела славістыкі і тэорыі мовы, за значны ўнёсак у пашырэнне бібліяграфічнай інфармацыі пра беларускую мовазнаўчую славістыку, шматгадовае плённае вывучэнне лексічных і словаўтваральных сувязяў беларускай і сербалужыцкіх моў.

ГАЛУЗА Ірыну Уладзіміраўну, малодшага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, за актыўную, творчую  працу па падрыхтоўцы вучняў  9–11 класаў да ўдзелу ў алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры рэспубліканскага і абласнога этапаў.

КУНЦЭВІЧ Любоў Пятроўну, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, за актыўную, творчую працу па ўвядзенні ў навуковы зварот матэрыялаў фальклорна-этнаграфічных і іншых выданняў як адной з крыніц звестак для стварэння “Зводнага слоўніка беларускіх народных гаворак”.

ЛІПНІЦКУЮ Святлану Віктараўну, малодшага навуковага супрацоўніка аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі, за значны ўклад у распрацоўку Інструкцыі па падрыхтоўцы новага тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, актыўны ўдзел у грамадскім і навуковым жыцці Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

МАНДЗІК Вераніку Аляксандраўну, навуковага супрацоўніка аддзела сучаснай беларускай мовы, за актыўную працу пры падрыхтоўцы матэрыялаў для “Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа”.

МАРАКУЛІНУ Тамару Мікалаеўну, навуковага супрацоўніка аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі, за плённую шматгадовую працу па падрыхтоўцы лексікаграфічнай канцэпцыі і распрацоўцы Інструкцыі для новага тлумачальнага слоўніка беларускай мовы.

МАРОЗАВУ Анастасію Андрэеўну, малодшага навуковага супрацоўніка аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі, за адказную працу па тэхнічным забеспячэнні і правядзенні навукова-асветніцкіх курсаў «Беларуская мова», актыўны ўдзел у грамадскім і навуковым жыцці Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

МІЦКЕВІЧ Вольгу Уладзіміраўну, вучонага сакратара філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа”, за значны ўклад у правядзенне навукова-арганізацыйных мерапрыемстваў па выкананні заданняў падпраграмы “Беларуская мова і літаратура” дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства” на 2016–2020 гг.

СЯНКЕВІЧ Ніну Міхайлаўну, навуковага супрацоўніка аддзела славістыкі і тэорыі мовы, за шматгадовую плённую працу ў галіне беларускай славістыкі, наватарскі падыход у апрацоўцы эмпірычнай базы “Анамастычнага слоўніка беларускай мовы ХІХ стагоддзя.

ТАРЭЛКУ Міхаіла Уладзіміравіча, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела славістыкі і тэорыі мовы, за шматгадовую плённую працу ў галіне вывучэння помнікаў беларуска-татарскага пісьменства, падрыхтоўку каталога беларуска-татарскіх рукапісаў, што знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі ў прыватным уладанні.

ТРУХАН Тамару Мікалаеўну, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, за актыўную, плённую працу па сістэматызацыі матэрыялаў анамастычных і іншых крыніц для  “Зводнага слоўніка беларускіх народных гаворак”.

УЛАСЕВІЧ Вікторыю Іванаўну, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела сучаснай беларускай мовы, за высокакваліфікаванае правядзенне лінгвістычных экспертыз.

ЦЫХУНА Генадзя Апанасавіча, галоўнага навуковага супрацоўніка аддзела славістыкі і тэорыі мовы, за шматгадовую плённую працу ў галіне беларускай славістыкі, падрыхтоўку да выдання 14 тома “Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы”.

Калектыў аўтараў “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” за плённую шматгадовую працу па падрыхтоўцы і выданні фундаментальнай лексікаграфічнай працы.

Калектыў аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей за падрыхтоўку і правядзенне на высокім узроўні Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі «Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве» (Мінск, 16 чэрвеня 2017 года).

Калектыў аддзела сучаснай беларускай мовы за падрыхтоўку і правядзенне на высокім узроўні Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці» (Мінск, 19-20 студзеня 2017 года).

 

ДЫРЭКЦЫЯ

ІНСТЫТУТА МОВАЗНАЎСТВА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА

Цэнтра даследаванняў беларускай культуры,
мовы і літаратуры НАН Беларусі

 

ВІНШУЕ З АБ’ЯЎЛЕННЕМ

П А Д З Я К І

дырэктара

Цэнтра даследаванняў беларускай культуры,

мовы і літаратуры НАН Беларусі

навуковым супрацоўнікам

у сувязі з Днём беларускай навукі

 

ГОЛУБЕВУ Вікторыю Канстанцінаўну, малодшага навуковага супрацоўніка сектара камп’ютарнай лінгвістыкі, за значны ўклад у распрацоўку лексіка-граматычнай базы і нацыянальнага корпуса беларускай мовы.

ГАНЧАРЭНКА Кацярыну Дзмітрыеўну, старшага навуковага супрацоўніка аддзела сучаснай беларускай мовы, за наватарскі падыход у апрацоўцы матэрыялаў “Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа”.

МАСЛОЎСКУЮ Надзею Паўлаўну, навуковага супрацоўніка аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей, за значны ўклад у распрацоўку праблем супастаўляльнага даследавання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

МАЛІЦКАГА Юрыя Вячаслававіча, старшага навуковага супрацоўніка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, за актыўную, плённую працу па сістэматызацыі матэрыялаў аўтарскіх слоўнікаў і іншых крыніц для “Зводнага слоўніка беларускіх народных гаворак”.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы