Круглы стол «Беларуская мова і бізнес»

20 лютага 2018 года ў 14.00 у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (адрас: вул. Сурганава, 1, корпус 2, пак. 302) адбудзецца пасяджэнне круглага стала «Беларуская мова і бізнес». На сустрэчу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх фірм, кампаній, рэкламных агенцтваў, банкаў, Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгулявання і інш. Плануецца абмеркаваць шырокае кола пытанняў: нацыянальная мова як важны фактар дзейнасці рэкламнай кампаніі; тэрміналагічная база рэкламы; бізнес і моўная палітыка; бізнес і нацыянальнае кнігавыданне; бізнес і лінгваадукацыйныя паслугі.

Просім пацвердзіць свой удзел да 16 лютага 2018 года.

 

Кантактныя асобы: Капылоў Ігар Лявонавіч, 284-15-31

                                  Гаранін Сяргей Лявонцьевіч, 284-27-18

                                  Міцкевіч Вольга Уладзіміраўна, 284-27-18

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы