27 студзеня ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай навукі. Напярэдадні ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшоў урачысты сход, прысвечаны святу, на якім супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа былі ўзнагароджаны граматамі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.