Пасяджэнне Тэрміналагічнай камісіі “Беларуска-рускае дзяржаўнае двухмоўе: праблемы ўпарадкавання і функцыянавання беларускай медыцынскай тэрміналогіі”

Рэспубліканская тэрміналагічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая ў адпаведнасці з задачамі ўпарадкавання беларускай навуковай і навукова-тэхнічнай тэрміналогіі займаецца сістэматызацыяй і ўпарадкаваннем тэрміналогіі на беларускай мове ў розных галінах навукі, тэхнікі, культуры, эканомікі, 20 лютага 2019 года праводзіць пасяджэнне “Беларуска-рускае дзяржаўнае двухмоўе: праблемы ўпарадкавання і функцыянавання беларускай медыцынскай тэрміналогіі”, на якім будуць абмяркоўвацца стан і праблемы выкарыстання беларускай медыцынскай тэрміналогіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Паколькі адной з самых важных умоў функцыянавання галіновых тэрмінасістэм з’яўляецца іх тэрмінаграфічнае забеспячэнне, на згаданай навуковай нарадзе будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні беларускай медыцынскай тэрміналогіі і прынцыпы фіксацыі адпаведнай спецыяльнай лексікі ў слоўніках медыцынскіх тэрмінаў. Запрашаем прыняць удзел у абмеркаванні згаданай праблемы ўсіх тых, хто зацікаўлены ў паўнавартасным функцыянаванні дзяржаўнай беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Свае меркаванні, прапановы па праблеме можна дасылаць праз сістэму паштовай сувязі або ў электронным выглядзе.

 

Месца правядзення: вул. Сурганава 1, корп. 2, каб. 1110-1112 (11 паверх, актавая зала), Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. Пачатак у 10 гадзін.

 

Кантактная інфармацыя: 220072, вул. Сурганава 1, корп. 2, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Тэл. +375 17 284-02 -76, +375 17 284-15-94. Факс +375 17 284-18-85

Электронная пошта: 2840276@mail.ru, inlinasbel@tut.by

 

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы