
Сярэдзіна студзеня, хоць на календары і зіма, з’яўляецца гарачай парой для лепшых знаўцаў беларускай і рускай моў. Традыцыйна ў гэты час праходзіць трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах гуманітарнага цыклу.
У якасці членаў журы ў камісіі па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Руская мова» і «Руская літаратура» ў гэтым годзе былі запрошаны супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа А.А Марозава і С.А. Вагнер. Творчая сумесная праца навукоўцаў і Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, якім арганізоўваецца алімпіяда, мае ўжо досыць працяглую гісторыю: вучоныя-мовазнаўцы прымаюць дзейсны ўдзел у алімпіядным руху Міншчыны з 2012 г.






Французска-беларускі слоўнік прававой лексікі / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мова-ва імя Якуба Коласа; Мінскі дзярж. лінгвістычны ўн-т ; уклад. A. А. Завадская [і інш.] ; навук. рэд.: A. А. Завадская, Я. В. Волкава. – Мінск: Беларуская навука. – 413 с.







