Студзень не проста пачынае каляндарны год, але і служыць адпраўной кропкай для розных навуковых мерапрыемстваў, арыентаваных на школьнікаў. Тыя з іх, што адносяцца да гуманітарнага цыкла, зазвычай не праходзяць без удзелу супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. І гэты заканамерна, паколькі на базе Інстытута працуе Школа юнага лінгвіста. У сярэдзіне месяца традыцыйна прайшоў трэці этап XXXVII Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», а таксама «Руская мова» і «Руская літаратура», на якім працавалі ў якасці членаў журы (у Мінску і Барысаве) Н.Ю. Перавалава (старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы), В.І. Уласевіч (вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы), Э.В. Ярмоленка (вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы), А.А. Марозава (малодшы навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі), С.А. Вагнер (старшы навуковы супрацоўнік сектара камп’ютарнай лінгвістыкі), К.В. Жартун (малодшы навуковы супрацоўнік сектара камп’ютарнай лінгвістыкі).