Традыцыйна ў пачатку года пад эгідай камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама аддзел інтэлектуальнай творчасці Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі праводзіць конкурсы даследчых работ навучэнцаў старэйшых класаў па розных вучэбных дысцыплінах. На працягу некалькіх гадоў вучоныя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа супрацоўнічаюць з арганізатарамі гэтых навуковых мерапрыемстваў, ацэньваючы работы школьнікаў па вучэбных прадметах “Руская мова”, “Беларуская мова” “Руская літаратура”, “Беларуская літаратура”.
З 17 па 21 студзеня 2022 года праходзіла XLI гарадская канферэнцыя навучэнцаў у дыстанцыйным фармаце ў праграме Zoom. У якасці членаў журы секцыі “Лінгвістыка” (па вучэбным прадмеце “Руская мова”) выступілі старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей кандыдат філалагічных навук Ванкевіч А. Г., старшы навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі кандыдат філалагічных навук Вагнер С. А.


Беларуская лінгвістыка. Вып. 87 / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; рэдкал.: А.А. Лукашанец (гал. рэд.), В.М. Нікалаева (адк. сакратар) [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 2021. – 121 с.
Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы (да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа): зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 1 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад агул. рэд. І. Л. Капылова ; навук. рэд.: В. У. Міцкевіч, І. У. Ялынцава./ навук. рэд. : В. У. Міцкевіч, І. У. Ялынцава. – Мінск : Беларуская навука, 2021.
Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы (да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа): зб. навук. арт. У 2 ч. Ч. 2 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад агул. рэд. І. Л. Капылова ; навук. рэд.: В. У. Міцкевіч, І. У. Ялынцава./ навук. рэд. : В. У. Міцкевіч, І. У. Ялынцава. – Мінск : Беларуская навука, 2021. 
21 снежня 2021 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” адбыўся круглы стол “І.В. Воўк-Левановіч і беларуская гістарычная лексікаграфія 20-х гг. ХХ ст.”, прымеркаваны да 130-годдзя нараджэння вучонага і да 100-годдзя Iнстытута беларускай культуры.





