
8 снежня 2021 г. на філалагічным факультэце БДУ адбылася сустрэча студэнтаў апошняга курса гэтай установы з супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць будучых выпускнікоў з дзейнасцю вядучай мовазнаўчай установы краіны. Ініцыятарам сустрэчы выступіў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў, арганізатарам – загадчык кафедры беларускага мовазнаўства М.Р. Прыгодзіч. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа прадстаўлялі загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Н.В. Паляшчук, загадчык аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі А.М. Лапцёнак, загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы Т.М. Аліферчык, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей А.Г. Ванкевіч і старшы навуковы супрацоўнік сектара камп’ютарнай лінгвістыкі С.А. Вагнер.














