Праграма Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Праблемы і выклікі дзяржаўнага двухмоўя ў Беларусі і Вялікабрытаніі”

.

Лекцыя прафесара Ганны Іванаўны Кулеш

23 снежня 2019 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Ганна Іванаўна Кулеш, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прачытала лекцыю на тэму “Фарміраванне лінгвістычных сродкаў беларускамоўных заканадаўчых тэкстаў у ХХ стагоддзі”. Гэта грунтоўнае выступленне адбылося ў рамках стажыроўкі, якую Ганна Іванаўна праходзіць у інстытуце.

Адбыўся круглы стол, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Аркадзія Іосіфавіча Жураўскага

13 снежня 2019 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбыўся круглы стол, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аркадзія Іосіфавіча Жураўскага.

КРУГЛЫ СТОЛ, ПРЫСВЕЧАНЫ 95-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЧЛЕНА-КАРЭСПАНДЭНТА НАН БЕЛАРУСІ АРКАДЗІЯ ІОСІФАВІЧА ЖУРАЎСКАГА

13 снежня 2019 г. адбудзецца круглы стол, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аркадзія Іосіфавіча Жураўскага 
 
Пачатак у 11.00 гадзін
вул. Сурганава 1 корп. 2, аўд. 302
 
Запрашаюцца ўсе жадаючыя!

Французска-беларускі слоўнік прававой лексікі

Французска-беларускі слоўнік прававой лексікі / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мова-ва імя Якуба Коласа; Мінскі дзярж. лінгвістычны ўн-т ; уклад. A. А. Завадская [і інш.] ; навук. рэд.: A. А. Завадская, Я. В. Волкава. – Мінск: Беларуская навука. – 413 с.

Плытніцтва: тэматычны слоўнік

Плытніцтва: тэматычны слоўнік/Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; уклад. В. М. Курцова [і інш.]; навук. рэд. В. М. Курцова. Мінск : Беларуская навука, 2019. - 297 с.: іл.
18ВN 978-985-08-2500-1.

Пайшоў з жыцця Крамко Іван Ігнатавіч

30 лістапада 2019 года пайшоў з жыцця Іван Ігнатавіч Крамко, вядомы беларускі вучоны, які зрабіў важкі ўклад у развіццё беларускага гістарычнага мовазнаўства.

Іван Ігнатавіч Крамко нарадзіўся 4 студзеня 1931 года ў вёсцы Беражна Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і сялян Ігната Андрэевіча і Надзеі Васільеўны Крамко. Там, на берагах Нёмана, прайшло яго дзяцінства. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з восені 1943 г. да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ён быў сувязным атрада “Камсамолец” на тэрыторыі Мірскага раёна.

Пасля заканчэння ў 1950 годзе сярэдняй школы ў мястэчку Мір Іван Ігнатавіч паступіў на філалагічны факультэт (беларускае аддзяленне) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна, які  закончыў у 1955 г. У тым жа годзе паступіў у аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР, пасля заканчэння якой з кастрычніка 1958 года да снежня 2004 года працаваў у сектары (аддзеле)  гісторыі беларускай мовы на пасадах малодшага і старшага навуковага супрацоўніка.

Сустрэча з акадэмікам В.У. Шырокавым

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася чарговая сустрэча з акадэмікам НАН Украіны, доктарам тэхнічных навук, дырэктарам Украінскага моўна-інфармацыйнага фонду НАН Украіны У.А. Шырокавым.

Гэтым разам У.А. Шырокаў правёў прэзентацыю зборніка навуковых прац Украінскага моўна-інфармацыйнага фонду, які ён узначальвае з часу заснавання ўстановы ў 1991 годзе.

Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа – 90

У НАН Беларусі прайшоў Першы міжнародны кангрэс “Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы”. Неабходнасць правядзення кангрэса была абумоўлена тым, што беларуская мова з’яўляецца не толькі сродкам камунікацыі, але і асновай кансалідацыі нацыі, галоўным элементам культуры, сімвалам нацыянальнай свядомасці і ідэнтыфікацыі, сродкам захавання і перадачы сацыяльнага вопыту. Паўнавартаснае і ўсебаковае развіццё нацыянальнай мовы выступае гарантам гуманітарнай бяспекі краіны, садзейнічае фарміраванню пазітыўнага іміджу дзяржавы. На сучасным этапе ўзрастае аўтарытэт беларускай мовы на міжнароднай арэне, аб чым сведчыць яе актыўнае вывучэнне ў навучальных установах і культурных цэнтрах Польшчы, Германіі, Кітая, Літвы, Латвіі, Японіі, Чэхіі,  Славакіі, Украіны, Расіі, Сербіі і іншых краін свету. У блізкім і далёкім замежжы праводзяцца прадстаўнічыя навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя феномену мовы памежжа, стану беларускіх народных гаворак, гісторыі станаўлення і развіцця беларускай мовы, моўных асаблівасцей старабеларускіх пісьмовых крыніц і інш. На парадку дня стаіць праблема шырокага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у правядзенні лінгвістычных даследаванняў, што дазволіць перайсці ад традыцыйнага накаплення фактаў і інфармацыі да павышэння іх сацыяльна-эканамічнай эфектыўнасці і магчымасці рэальнага прымянення ў розных сферах грамадскага і культурнага жыцця краіны, у першую чаргу ў сферы адукацыі, культуры, рэдактарска-выдавецкай дзейнасці, перакладазнаўстве. Неабходнасць узаемаабмену назапашанымі тэарэтычнымі ведамі і практычным вопытам прадвызначыла  правядзенне шырокамаштабнага навуковага форуму з удзелам айчыных і замежных вучоных-мовазнаўцаў, выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў, рэдактараў, перакладчыкаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы