26 сакавіка адбудзецца падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю".
Шосты выпуск выдання “Беларуская дыялекталогія: Матэрыялы і даследаванні”

Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні. Вып. 6 / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа / навук. рэд. В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 440 с.
Зазірнулі разам у моўную скарбонку
16 лютага 2021 года ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Тыдню роднай мовы, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Іваніцкая для выхаванцаў тэатральнай майстэрні “SOFFIT” арганізавала і правяла гульню-віктарыну па старабеларускай лексіцы “Моўная скарбонка”.
Да 125-годдзя Кандрата Крапівы
5 сакавіка 2021 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы, беларускага драматурга, паэта, празаіка, мовазнаўца, грамадскага дзеяча.
Амаль кожны беларус ведае яго як паэта і байкапісца, аднаго з таленавітых беларускіх драматургаў. Пра яго літаратурную творчасць і грамадскую актыўнасць сабрана шмат інфармацыі, аднак талент яго асобы не зводзіўся толькі да літаратурнай працы. Пра дзейнасць Крапівы-мовазнаўца ведаюць, магчыма, толькі спецыялісты, але гэта таксама вельмі змястоўная і выніковая старонка яго жыцця.
Сталая навуковая дзейнасць Кандрата Крапівы (Кандрата Кандратавіча Атраховіча) пачалася ў 1947 г. у Акадэміі навук. Спачатку ён кіраваў мовазнаўчым сектарам Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы, а праз 5 гадоў, у 1952 г., калі Інстытут мовазнаўства быў адноўлены як самастойная навукова-даследчая ўстанова ў структуры Акадэміі навук БССР, узначаліў яго. Да гэтага часу ён ужо абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі, быў абраны членам-карэспандэнтам (1940), а пазней правадзейным членам Акадэміі навук БССР (1950). З 1956 па 1982 гг. Крапіва з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук, але яго навуковая дзейнасць па-ранейшаму была цесна звязана з мовазнаўствам.
Менавіта ў гэты час ён прымаў удзел у якасці рэдактара ў стварэнні найбольш важных і грунтоўных прац у беларускім мовазнаўстве – руска-беларускага і беларуска-рускага слоўнікаў, “Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы”, “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы”.
Прэзентацыя кнігі «Г. З. Шкляр. Выбраныя працы. Моўная спадчына»
16 лютага ў межах Тыдня роднай мовы ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылася прэзентацыя новага акадэмічнага выдання «Г. З. Шкляр. Выбраныя працы. Моўная спадчына» (2020). Гэта кніга, прысвечаная жыццю і навуковай дзейнасці лінгвіста Герцаля Залманавіча Шкляра, мае крыху незвычайны лёс. Яна падрыхтавана да друку ў рамках міжнароднага навуковага супрацоўніцтва на падставе Дамовы, заключанай у 2017 г. паміж Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры і Кастрамскім дзяржаўным універсітэтам. Таму працавалі над ёй два бакі – беларускі і расійскі. Укладальнікамі ад Беларусі былі Вераніка Мікалаеўна Курцова, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, і Ігар Лявонавіч Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. З расійскага боку рукапіс рыхтавалі прафесар Кастрамскога ўніверсітэта Ніна Сямёнаўна Ганцоўская і кандыдат культуралогіі Галіна Дзмітрыеўна Няганава. Публікацыя ўбачыла свет у выдавецтве «Беларуская навука».
Дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі»: 12 прэзентацый у сямі гарадах краіны

Прайшоў круглы стол, прымеркаваны да 160-годдзя Я. Ф. Карскага і 100-годдзя Інстытута беларускай культуры.
15 лютага ў рамках мерапрыемстваў, арганізаваных Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа сумесна з іншымі ўстановамі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, якія прысвечаны Тыдню роднай мовы, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа прайшоў круглы стол. Ён быў прымеркаваны да 160-годдзя Я. Ф. Карскага і 100-годдзя Інстытута беларускай культуры. Важнасць гэтых дзвюх адметных дат у нацыянальнай культуры прымусіла арганізатараў мерапрыемства сканцэнтраваць увагу пераважна на першай частцы імпрэзы, але, прыгадаўшы набытак зробленага гуманітарнай навукай за час існавання Інстытута беларускай культуры, было заўважана, што 100-годдзе ўстановы, якая распачынала працу з даследаванняў у галіне гуманітарных навук і ўжо з 1924 г., як указаваецца ў зборніку дакументаў і матэрыялаў «Інстытут беларускай культуры. 1922–1928», пачала набываць комплексны характар, заслугоўвае асобнай гаворкі пра саму ўстанову і вынікі яе дзейнасці.
Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове да Дня роднай мовы
У шэрагу навуковых і інфармацыйных мерапрыемстваў, падрыхтаваных і праведзеных супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, асаблівае месца заняла Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, якая адбылася 19 лютага 2021 г.
Гартаючы мінулага старонкі…
Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай,
Я ўзяў і срэбныя засьцёжкі адамкнуў,
Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай
І воску з ладанам прыемны пах пачуў
Максім Багдановіч. Кніга, 1912 г.
Дзень роднай мовы адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. Родная мова, матчына, мілагучная, прыгожая, чыстая, далікатная… Такімі эпітэтамі называюць студэнты БНТУ беларускую мову. У гэтым годзе кафедра “Беларуская і руская мовы” разам з калектывам Навуковай бібліятэкі БНТУ і вучонымі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрасіла беларускіх і замежных студэнтаў на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.
Свята роднай мовы разам з гімназістамі
17 лютага 2021 года падчас святкавання Тыдня роднай мовы Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі наведалі настаўнікі і вучні гімназіі № 25 горада Мінска (год таму паміж названымі ўстановамі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве).