21 снежня 2021 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбудзецца круглы стол “І.В. Воўк- Левановіч і беларуская гістарычная лексікаграфія 20-х гадоў ХХ ст.”, прымеркаваны да 130-годдзя нараджэння вучонага і да 100-годдзя Iнстытута беларускай культуры.
Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:
1.І.В. Воўк-Левановіч: жыццёвы шлях і навукова-педагагічная дзейнасць.
- І.В. Воўк-Левановіч і беларуская гістарычная лексікаграфія 20-х гадоў ХХ ст.
- Мовазнаўчая спадчына І.В. Воўк-Левановіча.
Месца правядзення: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, 3-ці паверх, аўд. 302).
Пачатак работы ў 14.00.
Форма правядзення: вочна-дыстанцыйная.
Далучыцца да мерапрыемства можна будзе праз платформу Zoom.
Спасылка для падключэння:
https://us02web.zoom.us/j/87268277230?pwd=T0tNR3VCaGVmM1drdlN4VWxyZWJvZz09
Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 872 6827 7230
Код доступу: 844965
Запрашаем усіх жадаючых.