Семінар-практыкум “Духоўная і гісторыка-культурная спадчына Еўфрасінні Полацкай: значэнне для сучаснасці”

8 кастрычніка 2025 г. у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы адбыўся семінар-практыкум “Духоўная і гісторыка-культурная спадчына Еўфрасінні Полацкай: значэнне для сучаснасці”. У ім прынялі ўдзел загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры НАН Беларусі Паляшчук Наталля Вікенцьеўна і вядучы навуковы супрацоўнік названага аддзела Ярмоленка Эльвіра Валер’еўна.

Паляшчук Н.В. выступіла з дакладам “Праваслаўная кніжная спадчына Беларусі: з гісторыі вывучэння і выдання”. Яна пазнаёміла прысутных з дзейнасцю аддзела гісторыі беларускай мовы па даследаванні рукапісных Евангелляў XIII–XVI стагоддзяў, падкрэсліла актуальнасць  стварэння адзінага банка даных беларускіх рукапісаў і старадрукаў незалежна ад іх сучаснага месцазнаходжання.

Ярмоленка Э.В. у дакладзе “Жамчужына ўсходнеславянскай пісьменнасці: аб «Жыціі Еўфрасінні Полацкай»” паведаміла аб змесце, часе ўзнікнення, верагодных аўтарах і спісах гэтага помніка, расказала аб яго выданнях з канца ХІХ стагоддзя.  Эльвіра Валер’еўна асобна спынілася на асвятленні пытання ролі топасаў і моўных штампаў у жыційных тэкстах.   

У рабоце семінара таксама прынялі ўдзел старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі протаіерэй Фёдар Поўны (даклад “Духоўнае служэнне прападобнай Еўфрасінні Полацкай, нябеснай апякункі Беларусі”) і дэкан мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў кандыдат мастацтвазнаўства дацэнт Генадзь Аляксандравіч Лаўрэцкі (даклад “Пропаведзь у камені”).

Н. Паляшчук, Э. Ярмоленка

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы