Алексяевіч, Г.В. Усходне- і заходнеславянскае моўнае ўзаемадзеянне ў XIV–XVII стст.

Алексяевіч, Г.В. Усходне- і заходнеславянскае моўнае ўзаемадзеянне ў XIV–XVII стст. / Г.В. Алексяевіч ; навук. рэд. М.П. Антропаў. – Мінск : Беларуская навука, 2023. – 281 с.

У манаграфіі даследуецца праблема ўсходне- і заходнеславянскіх моўных кантактаў, у прыватнасці ўплыў чэшскай мовы на старабеларускую, стараўкраінскую і старарускую мовы. Па выніках гісторыка-этымалагічнага аналізу было ўстаноўлена больш за 180 запазычанняў чэшскага і чэшска-польскага паходжання ва ўсходнеславянскіх мовах XIV–XVII стст. Іх пранікненне абумоўлена пашырэннем чэшскай літаратурна-пісьмовай традыцыі сярод іншых заходнеславянскіх народаў у XIV–XVI стст. Польская мова часта выступала ў ролі пасрэдніка, праз якую ўсходнеславянскімі мовамі запазычваліся чэшскія словы. Разам з тым, існавалі прамыя шляхі пранікнення багемізмаў, перадусім у старабеларускую і стараўкраінскую мовы.

Адрасуецца славістам, этымолагам, гісторыкам мовы і спецыялістам па міжславянскіх моўных сувязях.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы