План прыёму:
Спецыяльнасць |
Колькасць бюджэтных месцаў |
|
Аспірантура дзённай формы навучання |
Аспірантура ў форме саіскальніцтва |
|
10.02.01 – Беларуская мова |
1 |
– |
Колькасць платных месцаў у аспірантуру (па спецыяльнасцях 10.02.01 – Беларуская мова; 10.02.02 – Руская мова; 10.02.03 – Славянскія мовы) неабмежаваная.
У адпаведнасці з Распараджэннем Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “Аб тэрмінах прыёму асоб для атрымання навукова-арыентаванай адукацыі ў 2023 годзе” (ад 29.05.2023 № 14) прыём дакументаў у аспірантуру адбываецца з 1 жніўня па 30 верасня 2023 года.
Прыём уступных экзаменаў па спецыяльных дысцыплінах – перыяд з 6 па 11 кастрычніка 2023 года.
Асобы, якія паступаюць у аспірантуру,
падаюць у прыёмную камісію навуковай установы наступныя дакументы:
- заяву на імя кіраўніка навуковай установы (па форме);
- асабовы лісток па ўліку кадраў (завераны на апошнім месцы працы ці вучобы);
- аўтабіяграфію;
- медыцынскую даведку (па форме для паступлення ў ВНУ);
- 3 фотаздымкі памерам 4х6;
- спіс і копіі апублікаваных навуковых работ;
- асобы, што не маюць навуковых публікацый, падаюць рэферат па выбранай тэме ў адпаведнасці са спецыяльнасцю;
- рэкамендацыю ўстановы вышэйшай адукацыі ці факультэта гэтай установы (для тых, хто паступае ў год заканчэння навучання ў дадзенай установе), калі няма вопыту практычнай работы па спецыяльнасці не менш, чым 2 гады;
- копію дыплома аб вышэйшай адукацыі і копію выпіскі з заліковай ведамасці;
- выпіску (копію) з працоўнай кніжкі (для тых, хто працуе);
- копіі дакументаў аб здачы кандыдацкіх экзаменаў;
- копію заяўкі арганізацыі (для асоб, накіраваных у мэтавую аспірантуру);
- канверт са зваротным адрасам.