Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння: зб. навук. арт.

Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння: зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; пад рэд. Т.М. Аліферчык, Г.В. Алексяевіч. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – 285 с.

ISBN 978-985-08-3202-3.

Зборнік падрыхтаваны паводле працы Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння” (2–3 лістапада 2022 г., Мінск). Выданне змяшчае навуковыя працы беларускіх і замежных даследчыкаў у галіне этналінгвістыкі і сумежных дысцыплін: фалькларыстыкі, анамастыкі, фразеалогіі, этымалогіі, дыялекталогіі, лінгвакультуралогіі і інш. У артыкулах закранаюцца пытанні міжмоўнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння ў сінхраніі і дыяхраніі.

Адрасуецца спецыялістам гуманітарных дысцыплін, краязнаўцам, выкладчыкам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца традыцыйнай культурай у розных яе аспектах.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы