Публікацыі

Святое Евангелие. Слуцк : у 2 кн.

Житие блаженной Евфросинии, игумении Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке : в 2 кн.

Житие блаженной Евфросинии, игумении Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке : в 2 кн. / науч. ред., предисл., воспр. ц.-слав. текста, пер. на рус. и белорус. яз., коммент. Э.В. Ермоленко; пер. на англ. яз. Т.В. Сальникова. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2012. – Кн. 1 :  Житие блаженной Евфросинии, игумении Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке [факсим. изд.] – 32 с. ; Кн.

Большой белорусско-русский, русско-белорусский словарь / А.Н. Булыко, Х.П. Булыко, Н.В. Полещук. – Минск: Попурри, 2011. – 624 с.

Аснову перакладнога “Большого белорусско-русского, русско-белорусского словаря” складаюць найбольш ужывальныя ў беларускай і рускай мовах словы, шырока распаўсюджаныя тэрміны, гістарызмы, неалагізмы, а таксама ўстойлівыя выразы і фразеалагізмы. У рэестры слоўніка змяшчаецца звыш 40000 лексем. Беларускамоўная частка гэтага лексікаграфічнага даведніка адпавядае правілам беларускай арфаграфіі, адлюстраваным у Законе Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23 ліпеня 2008 г.

Паляшчук, Н.В. Беларуская мова: азначэнні, правілы, схемы і табліцы / Н.В. Паляшчук. – Мінск : Радыёла-плюс, 2011. – 95 с.

Дапаможнік “Беларуская мова: азначэнні, правілы, схемы і табліцы” дапаўняе серыю вучэбных і вучэбна-метадычных кніг, падручнікаў па беларускай мове для вучняў пачатковых класаў. Вучэбны матэрыял па фанетыцы, арфаграфіі, словаўтварэнні, марфалогіі, сінтаксісе, лексіцы, прадугледжаны тыпавой праграмай для пачатковай школы, выкладзены ў даступнай, сціслай і кампактнай форме, з выкарыстаннем разнастайных схем і табліц. Прапанаваны ўзоры гука-літаранага разбору, разбору слова па саставе, марфалагічнага разбору назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, асабовых займеннікаў, разбору простага сказа.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 1–32 / пад рэд. А.М. Булыкі, А.І. Жураўскага. – Мінск : Беларус. навука, 1982–2012.

 

Николаева, О.М. Современный русско-белорусский словарь / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; под ред. А.А. Лукашанца. – 2-е изд., испр. – Минск: ТетраСистемс, 2012. – 576 с.

 

“Современный русско-белорусский словарь”, які належыць да сферы агульных перакладных двухмоўных лексікаграфічных прац, падрыхтаваны канд. філал. навук В.М. Нікалаевай і канд. філал. навук Т.М. Трухан пад навук. рэд. докт. філал. навук, чл.-кар. НАН Беларусі, праф. А.А. Лукашанца. У Слоўніку прадстаўлены звыш 30 тысяч найбольш ужывальных і актуальных рэестравых слоў з іх беларускімі эквівалентамі.

Николаева, О.М. Краткий современный русско-белорусский словарь для школьников» / О.М. Николаева, Т.Н. Трухан; под ред. А.А. Лукашанца. – Минск: Белорус. ассоц. «Конкурс», 2011. – 464 с.

Беларуска-рускі слоўнік: звыш 15 000 слоў / уклад. І.Л. Капылоў, І.У. Ялынцава. – 2-е выд. – Мінск: Современная школа, 2011. – 400 с.

“Беларуска-рускі слоўнік” уяўляе сабой практычны дапаможнік для тых, хто цікавіцца перакладам асобных слоў і тэкстаў з беларускай мовы на  рускую. У першую чаргу Слоўнік адрасуецца навучэнцам сярэдніх агульнаадукацыйных школ і спецыяльных навучальных устаноў, што абумовіла яго аб’ём (каля 20 000 слоў), а таксама характар уключаных у яго слоўнікавых артыкулаў. Слоўнік таксама будзе карысным і ўсім, хто вывучае беларускую і рускую мовы і цікавіцца пытаннямі перакладу.

Русско-белорусский словарь. Беларуска-рускі слоўнік: свыше 30 000 слов / сост. Е.Н. Анисим, О.В. Мицкевич, И.В. Елынцева, И.Л. Копылов. – Минск: Современная школа, 2011. – 752 с.

Даведнік з’яўляецца ўнікальным выданнем для тых, хто цікавіцца перакладам беларускіх тэкстаў або асобных слоў на рускую мову і рускіх тэкстаў або асобных слоў на беларускую мову. Ён адрасуецца навучэнцам сярэдніх агульнаадукацыйных школ і спецыяльных навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто вывучае абедзве дзяржаўныя мовы і цікавіцца пытаннямі перакладу.

Елынцева И.В. Словообразовательный словарь русского языка // И.В. Елынцева, И.Л. Копылов; под ред. А.А. Лукашанца. – Минск: ТетраСистемс, 2010. – 528 с.

“Словообразовательный словарь русского языка” ўяўляе сабой даведнік, асноўнай адзінкай якога з’яўляецца не гняздо аднакарэнных слоў, а кожнае асобна ўзятае матываванае (вытворнае) слова і звязанае з ім словаўтваральнымі адносінамі яго матывавальнае (утваральнае) слова, г.зн. словаўтваральная пара (у слоўніку іх каля 30 тысяч).

У адрозненне ад існуючых словаўтваральных слоўнікаў, “Словообразовательный словарь русского языка” пабудаваны па алфавітным, а не гнездавым прынцыпе.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы